У выставе бяруць удзел больш за 150 кампаніяў зь Беларусі, а таксама зь Індыі, Ірану, Кітаю, Пакістану і Расеі.
На рэкордна вялікай тэрыторыі выставы анансавалі выстаўленьне больш за 750 экспанатаў: узбраеньня, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі.
Асобна арганізатары зьвяртаюць увагу на беларускія вайсковыя вырабы:
- зэнітна-ракетны комплекс «Бук-МБ-2К» зь першай беларускай зэнітнай кіраванай ракетай,
- гранатамётны комплекс «Сапфір»,
- бронетранспартэр V-2,
- а таксама дроны і сродкі барацьбы зь імі, зробленыя ў Беларусі.
Таксама ў прэс-рэлізе выставы паведамляюць, што на ёй пройдзе вайсковая канфэрэнцыя з удзелам каля 300 экспэртаў і адмыслоўцаў.
Напярэдадні выставы праанансаваў сваю калекцыю на ёй і расейскі «Рособоронэкспорт». Ён пакажа новыя боепрыпасы, розную зброю, верталёты і агнямётныя сыстэмы, сродкі супрацьпаветранай і радыёэлектроннай абароны, а таксама бранятэхніку, у тым ліку танк Т-90МС «Прорыв».
Сёлета выстава Milex месьціцца ў новым Нацыянальным выставачным комплексе на вуліцы Паўліны Мядзёлкі ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка і расейскі міністар абароны абмеркавалі пляны супольных вайсковых вучэньняў «Захад-2025» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны Эўразьвязу дамовіліся стварыць абаронны фонд на 150 мільярдаў эўра