Лукашэнка абавязаў наймальнікаў адказваць за работнікаў-мігрантаў

Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 21 траўня падпісаў указ пра «падвышэньне ролі наймальнікаў у галіне зьнешняй працоўнай міграцыі», паведаміла ягоная прэс-служба.

Цяпер наймальнік абавязаны

  • правяраць, як жывуць мігранты, і калі трэба — выпраўляць парушэньні і інфармаваць дзяржаўныя органы,
  • арганізоўваюць абавязковае тэставаньне на веданьне адной зь дзяржаўных моў,
  • заключаць зь мігрантам працоўны кантракт цягам 30 дзён.

Мігрантаў нельга часова пераводзіць да іншага наймальніка без выкананьня працэдуры выкарыстаньня іншаземных спэцыялістаў.

За парушэньне гэтых правілаў наймальніку пагражае адміністрацыйная адказнасьць, а мігрантам — датэрміновае скасаваньне працоўнай дамовы і выезд зь Беларусі.

У красавіку ў Беларусі шукалі больш за 200 тысяч працаўнікоў. У тым жа месяцы Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гатовы прыняць на працу ў Беларусі да 150 тысяч пакістанцаў і «стварыць ім неабходныя ўмовы для працы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На буйных заводах Беларусі не стае тысячаў працаўнікоў. Іх завабліваюць заробкамі да 7 тысячаў рублёў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паміж талерантнасьцю і ксэнафобіяй. Гісторык і псыхоляг тлумачаць, чаму беларусаў абурыла навіна пра 150 тысяч пакістанцаў