22 траўня 1900 году, роўна 125 гадоў таму на Ігуменшчыне нарадзіўся Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, краязнавец, мовазнаўца і дасьледчык літаратуры. Арганізаваў і быў першым старшынёй Ігуменскіх павятовых беларускага нацыянальнага камітэта і школьнай рады, удзельнічаў у антыпольскім падпольлі.
Мікола Касьпяровіч
Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і мэтодыку, дасьледаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку.
Ахвяра сталінізму. Арыштаваны ў 1930 годзе паводле сфабрыкаванай савецкімі карнымі органамі справы за ўдзел у няісным «Саюзе вызваленьня Беларусі». Правёў 5 гадоў у лягерах Кемераўскай вобласьці. Выйшаў на волю і настаўнічаў, праз два гады арыштаваны паўторна і расстраляны. Рэабілітаваны пасьмяротна па абодвух прысудах.
Дзень у гісторыі
1501 — у Вільні асьвяцілі касьцёл Сьвятой Ганны.
1848 — пачаў дзейнічаць Дняпроўска-Бужанскі канал.
1863 — Кадышскі бой паўстанцаў з расейскім войскам.
1925 — у Вільні выйшаў апошні нумар заходнебеларускай газэты «Беларуская доля». Закрытая польскімі ўладамі.
1945 — польскія падпольшчыкі, падначаленыя Зыгмунта Шэндзеляжа «Лупашкі», спалілі на Беласточчыне беларускую вёску Патокі.
1962 — у паселішчы Сосны пад Менскам запусьцілі першы ў Беларусі атамны рэактар.
1972 — адбыўся першы ў гісторыі візыт прэзыдэнта ЗША ў Савецкі Саюз. З тыднёвым візытам СССР наведаў Рычард Ніксан.
1982 — адбылася прэм’ера «Тутэйшых» у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. Рэжысэр — Валеры Масьлюк.
У гэты дзень нарадзіліся
1813 — Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар, дырыгент, драматург, філёзаф.
1859 — Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік. Найбольшую вядомасьць здабыў дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Холмса і доктара Ўотсана.
Артур Конан Дойл
1899 — Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.
1907 — Алена Аладава, беларуская мастацтвазнаўца.
1924 — Шарль Азнавур, францускі актор і сьпявак армянскага паходжаньня.
1931 — Мая Яніцкая, беларуская мастацтвазнаўца, дасьледніца дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Мая Яніцкая
1932 — Элеанора Вецер, мастацтвазнаўца, стваральніца Музэю старажытнай беларускай культуры ў Акадэміі навук Беларусі.
1932 — Мікола Тарасюк, разьбяр па дрэве, народны майстар РБ.
1944 — Юры Гарулёў, кінарэжысэр дакумэнтальных фільмаў.
1959 — Мікола Яцкоў, беларускі паэт, кампазытар-песеньнік.
Мікола Яцкоў, 2013 год
У памяці
1671 — памёр Аляксандар Казімер Сапега, віленскі біскуп.
1885 — памёр Віктор Гюго, францускі пісьменьнік, тэарэтык францускага рамантызму.
Віктар Гюго
2007 — памерла Ванда Махнач, беларускі мэдык, дзяячка Саюзу беларускай моладзі і беларускай дыяспары ў ЗША.
2011 — памёр Шалом Халяўскі, гісторык, у часе 2-й сусьветнай вайны кіраўнік паўстаньня ў Нясьвіскім гета.
2017 — памёр Віктар Купрэйчык, беларускі шахматыст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр Віктар Купрэйчык — шахматыст, які галасаваў супраць абраньня Лукашэнкі ў НАК