У Вашынгтоне застрэлілі дваіх супрацоўнікаў амбасады Ізраіля, гэта была пара, што зьбіралася заручыцца

На месцы здарэньня ў Вашыгтоне

Падазраванага затрымалі.

Мужчына страляў у чатырох чалавек зь пісталета каля Габрэйскага музея, у выніку яго стральбы дзьве ахвяры — пара, якая збіралася заручыцца, піша Reuters. Падазраваны ідэнтыфікаваны як жыхар Чыкага.

Два супрацоўнікі пасольства Ізраіля, маладая пара, якая збіралася заручыцца, былі забітыя адзінокім узброеным чалавекам у Вашынгтоне ў сераду ўвечары, а падазраваны, які скандаваў прапалестынскія лозунгі, знаходзіцца пад вартай, паведамілі чыноўнікі.

Ахвяры пакідалі імпрэзу ў Габрэйскім музеі за 2 км ад Белага дома.

Начальніца паліцыі Вашынгтона Памэла Сьміт заявіла, што мужчына страляў з пісталета ў групу з чатырох чалавек, параніўшы дваіх ахвяр. Перад стральбой яго бачылі каля музэя.

На месцы здарэньня ў Вашыгтоне



Адзіны падазраваны, 30-гадовы Эліяс Радрыгес з Чыкага, скандаваў «Свабоду Палесьціне, свабоду Палесьціне» пасьля таго, як быў узяты пад варту, сказала яна.

«Пасля стральбы падазраваны ўвайшоў у музей і быў затрыманы аховай, — сказала Сміт.— Пасля таго, як на яго надзелі кайданкі, падазраваны назваў месца, дзе ён кінуў зброю, і гэтая зброя была знойдзена, і ён намякнуў, што здзейсніў злачынства».

На месцы здарэньня ў Вашыгтоне

Падазраваны раней не кантактаваў з паліцыяй, дадала яна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мадрыдзе застрэлілі ўкраінскага палітыка Партнова, былога паплечніка Януковіча