У Варшаве пачалася чацьвёртая Канфэрэнцыя беларусаў сьвету. Што ў парадку дня

Падчас леташняй Канфэрэнцыі беларусаў сьвету ў Вільні, 3 жніўня 2024

Адной з гучных падзей 23 траўня стане даклад пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, падрыхтаваны «Байполам» у тым ліку паводле зьвестак з закрытых крыніцаў. Арганізатары анансуюць яго як «першы сыстэматызаваны доказ» удзелу ўладаў Беларусі ў вайне.

«Белпол», моладзь і культура. Што будзе 23 траўня

  • Удзельнікі абмяркуюць шляхі пошуку фінансаваньня культурнага сэктару.
  • Пачуюць даклад пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, падрыхтаваны «Белполам» у тым ліку паводле зьвестак з закрытых крыніцаў. Арганізатары анансуюць яго як «першы сыстэматызаваны доказ удзелу рэжыму Лукашэнкі ў вайне».
  • Абмяркуюць за круглым сталом, «што такое культурная дыпляматыя».
  • Сустрэнуцца з «народнымі амбасадарамі».
  • Распрацуюць ідэі праектаў для беларускай моладзі па ўсім сьвеце.

Далучыцца да імпрэзаў можа любы ахвотны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ператварылі боль і страх у формы салідарнасьці». Як беларускія жанчыны зьмяняюць нацыю

24 траўня — асноўны дзень канфэрэнцыі

Ён пачнецца зь вітальнага выступу Сьвятланы Ціханоўскай і Яна Маліцкага — дырэктара Цэнтру Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Удзельнікі абмяркуюць тэмы

  • Легалізацыі, мабільнасьці, бясьпекі.
  • Культуры, адукацыі і захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці.
  • Падтрымкі палітычных зьняволеных, рэпрэсаваных і добраахвотнікаў.
  • Абʼяднаньня і разьвіцьця дыяспары, а таксама ўзаемнай дапамогі.

Адна гадзіна ўвечары адведзена на пытаньні палітыкам з залі і з інтэрнэту.

25 траўня гасьцей канфэрэнцыі запрашаюць на выставу з рэчамі палітвязьняў ў Музэі Вольнай Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава з рэчамі палітвязьняў. ФОТА

Папярэдняя канфэрэнцыя «Новая Беларусь» праходзіла ў Вільні 3–4 жніўня. Яна сабрала каля 300 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Разумею, што будуць размовы пра маё мінулае». Гутарка з новым сьпікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом