Прэзыдэнт Украіны заявіў, што з расейскага палону вярнуліся 390 чалавек

Украінскія вайскоўцы, вернутыя з расейскага палону

Першая частка абмену палоннымі паміж Украінай і Расеяй адбылася па формуле «1000 на 1000», абвясьціў 23 траўня ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.

«Сёньня — 390 чалавек. У суботу і нядзелю — чакаем працягу абмену», — напісаў ён у сваіх сацыяльных сетках.

Паводле слоў прэзыдэнта, вось як была выканана першая частка пагадненьня аб абмене паводле формулы «1000 на 1000»:

«Гэтае пагадненьне было дасягнута на сустрэчы ў Турэччыне, і важна яго цалкам рэалізаваць».

Уладзімір Зяленскі дадаў, што Ўкраіна працягне дыпляматычную працу, каб зрабіць магчымымі далейшыя падобныя крокі.

Украіна і Расея дамовіліся аб абмене палоннымі ў прапорцыі 1000 на 1000 пасьля перамоваў паміж дэлегацыямі абедзьвюх краін у Стамбуле 16 траўня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна і Расея праводзяць найбуйнейшы абмен палоннымі ад пачатку вайны