У нядзелю 25 траўня адбыўся трэці этап абмену палоннымі, пра які ўдалося дамовіцца ў Турэччыне. Пра гэта паведамілі ўкраінскі прэзыдэнт і Міністэрства абароны Расеі.
«303 ўкраінскія абаронцы дома. Трэцюю частку абмену ў фармаце 1000 на 1000, пра які ўдалося дамовіцца ў Турэччыне, завяршылі», — напісаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі.
Абмен адбыўся памежным пераходзе паміж Гомельскай і Чарнігаўскай абласьцямі. Расейскія грамадзяне пасьля абмену выехалі ў Беларусь. Усяго, паводле Мінабароны РФ, было вызвалена 880 вайскоўцаў і 120 цывільных.
Расейскія вайскоўцы едуць у аўтобусе недзе ў Беларусі пасьля абмену, 25 траўня 2025
Украіна і Расея дамовіліся аб абмене палоннымі ў прапорцыі 1000 на 1000 пасьля перамоваў паміж дэлегацыямі абедзьвюх краін у Стамбуле 16 траўня.
Абмен паводле прадстаўнікоў украінскай дэлегацыі на перамовах, можа стаць найбуйнейшым у гісторыі вайны Расеі супраць Украіны.
Сльози щастя і розпачу: другий день великого обміну (фоторепортаж)