Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску, адтуль рушылі да плошчы Незалежнасьці. Пасьля таго, як некаторыя дэманстранты пачалі біць шыбы ў Доме ўраду, адбылася зачыстка плошчы, сотні чалавек былі арыштаваныя.
У прэзыдэнты ішлі 10 кандыдатаў, у тым ліку апазыцыянэры Алесь Міхалевіч, Андрэй Саньнікаў, Віталь Рымашэўскі, Дзьмітры Вус, Мікола Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук. Паводле ЦВК, Аляксандар Лукашэнка набраў каля 80% галасоў, апазыцыянэры – меней за 3%.
Яшчэ да закрыцьця ўчасткаў Някляеў быў зьбіты неапазнаным падразьдзяленьнем людзей у чорнай форме і арыштаваны. На калёну ягоных прыхільнікаў напалі каля офісу «Гавары праўду», кампаніі, якую Някляеў тады ўзначальваў.
На Кастрычніцкай плошчы сабраліся каля 25 тысяч пратэстоўцаў. Палітыкі заклікалі да правядзеньня новых выбараў без удзелу Аляксандра Лукашэнкі. Калёна дэманстрантаў дайшла да плошчы Незалежнасьці. Аднак некаторыя пачалі біць шкло ў будынку Дому ўраду. На плошчу выйшаў міліцэйскі спэцназ і жорстка разагнаў пратэстоўцаў. Больш за 600 чалавек, у тым ліку сем кандыдатаў у прэзыдэнты, былі арыштаваныя, 49 сталі фігурантамі крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Іх працэсы прайшлі на працягу 2011 году.
З экс-кандыдатаў Саньнікаў быў прыгавораны да 5 гадоў пазбаўленьня волі, Вус — да 5,5, Статкевіч — да 6, Някляеў — да 2 гадоў з адтэрміноўкай на два гады, Рымашэўскі — да 2 гадоў умоўна.
Тыя падзеі сталі самым сур'ёзным ударам па дачыненьнях Беларусі з Захадам за найноўшую гісторыю краіны. Супраць афіцыйнага Менску ўвялі санкцыі, адмяняць якія пачалі толькі празь пяць гадоў, пасьля таго, як на волю выйшлі апошнія палітвязьні ў гэтай справе.
Выбары- 2010
Your browser doesn’t support HTML5
Выбарчы ўчастак на Кастрычніцкай плошчы
Плошча-2010 у Менску. Як гэта было. ФОТА
Your browser doesn’t support HTML5
Сьцягі на Кастрычніцкай. Людзі зьбіраюцца.
Плошча, 19 сьнежня
Your browser doesn’t support HTML5
Акцыя перамясьцілася на Плошчу Незалежнасьці
Your browser doesn’t support HTML5
Бойкі са сьпецназам на плошчы Незалежнасьці
Your browser doesn’t support HTML5
Невядомыя біюць шкло ў Доме Ўраду, міліцыя не замінае
Your browser doesn’t support HTML5
Жорсткая "зачыстка" на плошчы Незалежнасьці
Your browser doesn’t support HTML5
AFP пра разгон Плошчы
Разгон Плошчы
Your browser doesn’t support HTML5
Затрыманьні ў цэнтры Менску 20 сьнежня
Пасьля Плошчы
Your browser doesn’t support HTML5
Cудовы канвэер дзейнічае
Працягваюць вызваляць зьняволеных пасьля 19 сьнежня
Your browser doesn’t support HTML5
Затрыманьні на Каляды
Песьня «Грай» гурту «Ляпіс Труяцкі» стала нефармальным гімнам пратэстаў 2010 году.