Новы год другі раз, холад у Аўганістане, гарачая вада ў Кіеве. 15 фотаімгненьняў тыдня
Удзельнік сьвята «Маланка» ў касьцюме з саломы і чароту, вёска Краснаельск на захадзе Украіны, 14 студзеня.
Сьнежная зіма ў пакістанскай частцы Кашміру.
Сям’я грэецца каля печкі ў лягеры для перамешчаных асобаў на ўскраіне Герату, Аўганістан.
Мужчына каля мэмарыялу, прысьвечанага ахвярам разьні ў косаўскай вёсцы Рачак, учыненай сэрбамі ў 1999 г.
Сустрэча пад Новы год (паводле старога стылю) у калёніі строгага рэжыму ў Омску.
Прадавец паветраных шарыкаў у Кабуле.
Імглістая раніца ў Лагоры, Пакістан.
Прывітаньне Новага году (паводле старога стылю) у Бялградзе.
Аўганскае дзіця ў лягеры для перамешчаных асобаў у Кабуле.
Сцэна з дэманстрацыі ў Бэйруце, 14 студзеня.
Новы год (паводле юльянскага календара) у Давыд-Гарадку, Столінскі раён, Беларусь.
Аварыя трубы з гарачай вадою ў цэнтры Кіеву, 13 студзеня.
Выпускная цырымонія аўганскіх дэсантнікаў, Кабул, 13 студзеня.
Антыамэрыканскі пратэст у Лагоры, Пакістан. Дзяўчынка трымае партрэт забітага амэрыканцамі іранскага генэрала Касэма Сулеймані.
Індуская пілігрымка уздоўж берагу Бэнгальскай затокі, 13 студзеня.