Абяцаная Лукашэнкам амністыя, можа, і адбудзецца, але яе цяжка будзе нават разгледзець за новымі арыштамі, затрыманьнямі, рэпрэсіямі. Чакалі амністыі, а дачакаліся яшчэ большага «закручваньня гаек».
Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне Ала Пугачова доўга, красамоўна і гучна маўчала. Але тое, што ўрэшце перапыніла гэтае маўчаньне і даволі адназначна выказалася, — дрэнны знак для расейскай (як і для беларускай) улады.
Сталінскі «вызваленчы паход» 1939 году — гэта той ідэальны сцэнар амаль бяскроўнай анэксіі чужых тэрыторыяў, які Пуцін пры саўдзеле і спрыяньні Лукашэнкі плянаваў ажыцьцявіць у лютым 2022-га. Разьлік быў на тое, што гісторыя паўторыцца. Не паўтарылася...
Сёньняшняя Польшча ва ўяўленьнях Лукашэнкі — варожая, злая, хцівая, агрэсіўная хоць бы таму, што яна — жывы дакор, наглядны прыклад таго, якой пасьпяховай і заможнай магла б быць Беларусь, калі б ня ён.
Ці захаваецца ў цяперашняй Беларусі права на свабодны выезд за мяжу?
«Незалежных Украіны і Беларусі існаваць не павінна», — сказаў расейскі прэзыдэнт Пуцін нямецкаму канцлеру Шольцу перад самым уварваньнем ва Ўкраіну сёлета ў лютым.
Калі гэта скончыцца? Калі людзі ў чорным перастануць урывацца ў кватэры? Калі спыняцца аблавы, ператрусы, затрыманьні, канфіскацыі, арышты?
Вайна хутка мяняе грамадзкія настроі. Не імгненна, не за некалькі тыдняў, але гэты працэс адбываецца значна хутчэй, чым у звычайных, мірных умовах.
«Што ў Мядзьведзева ў Telegram — тое ў Пуціна ў галаве».
Сёньня ў гэта нават цяжка паверыць, але да Лукашэнкі маладая беларуская дзяржава мела дружалюбныя і прыязныя адносіны з усімі суседзямі.
«Жалезная заслона» савецкага ўзору была далёка ад Беларусі — недзе за Бэрлінам і Прагай.
Зьдзекліва запрашаючы палітэмігрантаў вяртацца, Лукашэнка абяцае ім адпаведнае ўладкаваньне на радзіме: «Хто ў турму, хто куды — хто што заслужыў». А «беглыя» ўсё не паўзуць на каленях і ня каюцца...
У сёньняшняй Украіне на кожным рагу можна пачуць, прачытаць, убачыць, адчуць: «Ніколі мы ня будзем больш братамі...» І гэта ў дачыненьні ня толькі да расейцаў, але цяпер ужо і да беларусаў — пасьля таго як рэжым Лукашэнкі падтрымаў расейскую агрэсію і ўсяляк ёй спрыяе.
Куды пойдзе вучыцца беларускі выпускнік нумар адзін 2022 году Мікалай Лукашэнка, уручаць атэстат і залаты мэдаль якому прыяжджаў на мінулым тыдні асабіста міністар адукацыі?
Катаваньні, арышты, зьдзекі ў турме — гэта яшчэ ня ўвесь арсэнал дыктатуры супраць іншадумцаў. На чарзе — помста тым, хто здолеў пазьбегнуць казэматаў «Амэрыканкі» і Акрэсьціна і знайшоў прытулак за мяжой.
Тое, чым займаецца зараз рэжым Лукашэнкі ў Беларусі — гэта найперш прадукаваньне жаху, безнадзейнасьці і нянавісьці. Гэты працэс не бывае бясконцым і рана ці позна дасягае пэўнай мяжы.
Здавалася б — вось яна, перамога! Ворагі разгромлены. Тыя, хто не пасьпеў уцячы за мяжу — у турмах, калёніях, на «хіміі», у сьледчых ізалятарах. Лукашэнкава Бастылія набіта пад завязку.
Краіна, нэўтралітэт якой на працягу пяцідзесяці пасьляваенных гадоў лічыўся ўзорным, уступае ў NATO.
Расея — далёка ня першая імпэрыя, якая перажывае распад. І не адзіная, якая спрабавала захаваць сябе шляхам войнаў.
Дванаццаты тыдзень вайны ва Ўкраіне. Час, калі настае стомленасьць — ад штодзённых нэгатыўных навін, ад фатаздымкаў людзкога болю і гора, ад спадзеваў на хуткае спыненьне агню і вяртаньня людзей у разбураныя гарады.
Загрузіць яшчэ