Міністэрства абароны ЗША абвясьціла аб прадастаўленьні Ўкраіне чарговага пакета ваеннай дапамогі на $ 1, 1 млрд, які ўключае ў сябе ў тым ліку 18 рэактыўных сыстэм залпавага агню (РСЗА) HIMARS. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў даў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время», у якім, сярод іншага, адказаў і на пытаньне пра магчымасьць наступу на Ўкраіну з боку Беларусі расейскага альбо беларускага войска.
У так званых «ДНР», «ЛНР», а таксама акупаваных пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны частках Херсонскай і Запароскай абласьцей Украіны абвясьцілі вынікі псэўдарэфэрэндумаў.
Пасьля абвяшчэньня мабілізацыі Расею пакінулі больш за 260 тысяч чалавек, піша «Новая газета. Европа» са спасылкай на ўласную крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі. Паводле яе слоў, у Крамлі з сярэдзіны мінулага тыдня пачалі абмяркоўваць закрыцьцё межаў для мужчын прызыўнога ўзросту.
Так званыя рэфэрэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны не прызнае ня толькі Кіеў, але і міжнародная супольнасьць. Пра гэта заявілі прадстаўнікі дзясяткаў дзяржаў.
Аб непрызнаньні так званых рэфэрэндумаў аб уваходжаньні акупаваных частак Украіны ў склад Расеі да гэтага моманту сёньня выказаліся:
Латвія, Літва, Польшча і Эстонія з 19 верасьня ўвялі забарону на ўезд грамадзян Расеі з шэнгенскімі візамі, якія былі выдадзены ў любых краінах Эўразьвязу. Цяпер расейцы па сушы могуць перасячы мяжу з ЭЗ толькі ў Фінляндыі.
Карэспандэнт Настоящего времени пабываў у населеных пунктах за 15 кілямэтраў ад мяжы з Расеяй, гэтая частка Харкаўскай вобласьці Ўкраіны была акупаваная войскам РФ у самым пачатку поўнамаштабнай вайны. Вось што расказваюць мясцовыя жыхары і вайскоўцы, якія вызвалялі гэтыя вёскі.
На дэакупаванай тэрыторыі Харкаўскай вобласьці ўкраінскія сьледчыя знайшлі 10 катавальняў, арганізаваных расейскімі вайскоўцамі, паведаміў на брыфінгу кіраўнік Нацпаліцыі Ўкраіны (НПУ) Ігар Кліменка.
У лясах пад Ізюмам у Харкаўскай вобласьці былі выяўлены масавыя пахаваньні, як мяркуецца, цывільных асобаў і вайскоўцаў. У распараджэньні «Настоящего времени» апынуліся фатаграфіі пахаваньняў, якія рэдакцыі перадалі ўкраінскія журналісты.
Намесьнік дырэктара Цэнтру блізкаўсходніх дасьледаваньняў Сяргей Данілаў расказаў «Настоящему Времени», ці ўтрымлівае цяпер Расея за сабой ролю міжнароднага пасярэдніка ў канфлікце.
Паплечнікі Аляксея Навальнага і некалькі ананімных тэлеграм-каналаў увечары 14 верасьня апублікавалі відэа вэрбаваньня зьняволеных на тэрыторыі расейскай папраўчай калёніі.
Рэпартаж тэлекампаніі «Настоящее время» з горада Балаклея Харкаўскай вобласьці пасьля вызваленьня ад расейскіх войскаў.
Многія гарады і вёскі вызваленай Харкаўшчыны моцна разбураныя, на вуліцах руіны і горы сьмецьця. Рэпартаж тэлеканалу «Настоящее время».
Урад Латвіі абвясьціў, што да 30 чэрвеня 2023 года спыняе выдачу новых часовых відаў на жыхарства грамадзянам Расеі і Беларусі.
Раніцай 8 верасьня ў некалькіх гарадах Расеі праходзяць ператрусы ў журналістаў і адміністратараў тэлеграм-каналаў.
У інтэрвію «Настоящему времени» амэрыканскі палітоляг Фрэнсіс Фукуяма расказаў, як ён ацэньвае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну, што для сьвету будзе азначаць перамога Ўкраіны, а што для гісторыі — сьмерць былога прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова.
Фэдэральная служба бясьпекі Расеі сьцьвярджае, што раскрыла забойства Дарʼі Дугінай праз суткі пасьля таго, як аўтамабіль зь ёй узарваўся ў Падмаскоўі. У ФСБ заявілі, што «злачынства падрыхтавана і ўчынена ўкраінскімі спэцслужбамі».
Прэс-афіцэр Нікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Дзьмітрый Пляцянчук паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што расейская ракета 20 жніўня трапіла ў шматпавярховы дом у горадзе Вазьнясенск.
Выданьне The New York Times апублікавала інтэрвію з украінскім партызанам, які вядзе барацьбу з расейскімі вайскоўцамі на акупаваных тэрыторыях Украіны.
Загрузіць яшчэ