Беларуская бягуха Крысьціна Ціманоўская, якая адмовілася вяртацца ў Менск пасьля таго, як кіраўнікі зборнай адхілілі яе ад спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Токіё, і зьвярнулася ў паліцыю, папрасіўшы прытулку, — далёка ня першая спартоўка з краінаў былога СССР, якая паступіла падобным чынам
1 жніўня літоўскія памежнікі паведамілі, што затрымалі 289 мігрантаў, якія прабраліся ў краіну з тэрыторыі суседняй Беларусі. Гэта самы высокі паказчык у гэтым годзе. За апошнія некалькі дзён сытуацыя зь нелегальнай міграцыяй у Літве значна пагоршылася.
Група, якая называе сябе «Кібэрпартызанамі», заявіла, што зьдзейсьніла самую маштабную кібэратаку ў гісторыі Беларусі. Запыталіся ў экспэрта лічбавай бясьпекі пра магчымыя наступствы гэтага ўзлому для сілавікоў і кіраўніцтва краіны, а таксама для ўсіх жыхароў Беларусі.
Расьсьледаваньне Андрэя Сошнікава з «Настоящего времени».
26 ліпеня выйшаў з ізалятару Ігар Ільяш — аналітык і журналіст «Белсату». Ільяш — муж асуджанай на два гады калёніі за стрым з «Плошчы Пераменаў» журналісткі Кацярыны Андрэевай.
Расея выдала Беларусі байца ММА, чэмпіёна сьвету Аляксея Кудзіна. Ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 у Менску.
ЗША і Нямеччына заключылі пагадненьне аб заканчэньні будаўніцтва важнага расейскага праекта — «Паўночнага патоку — 2».
Праект новай беларускай Канстытуцыі ў эфіры «Настоящего времени» абмеркавалі суаўтар паправак Юры Васкрасенскі і апазыцыйны палітык Павал Латушка.
Найбуйнейшы пастаўшчык воблачных сховішчаў Amazon Web Services (AWS) перастаў абслугоўваць кампанію NSO Group, пасьля таго як стала вядома, што яе праграмы выкарыстоўваліся для кібэратак на апазыцыйных актывістаў і журналістаў па ўсім сьвеце.
Аляксандар Лукашэнка даў гадзіннае інтэрвію тэлеканалу Sky News Arabia. Брэнд у канала брытанскі, але па сутнасьці гэта арабскі канал на арабскай мове.
Раман Васюковіч, беларускі карэспандэнт тэлеканалу «Настоящее время», зьехаў з краіны. Цяпер ён знаходзіцца ў Тбілісі. Пра гэта Раман расказаў у эфіры праграмы «Вечар».
Былы галоўны рэдактар тэлеграм-каналу Nexta, затрыманы ў Беларусі пасьля прымусовай пасадкі самалёта і пераведзены нядаўна пад хатні арышт, завёў твітэр. У запісе ад яго імя зьявілася відэа з прагулкі, там жа аўтар просіць задаваць яму пытаньні.
У Калінінградзе затрымалі старшую адміністратарку адной з паліклінік па падазрэньні ў вырабе і продажы сэртыфікатаў аб вакцынацыі ад COVID-19
7 ліпеня спаўняецца 10 месяцаў, як Марыя Калесьнікава знаходзіцца за кратамі. Як для яе прайшлі гэтыя месяцы, чым яна жыве і каму піша лісты?
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад Літвы Пятрас Аўштравічус расказвае, як Эўропа і Літва зьбіраюцца рэагаваць на сытуацыю на беларуска-літоўскай мяжы.
Ужо некалькі месяцаў у Беларусі праходзяць кастынгі нацыянальнага конкурсу прыгажосьці. У папярэднія гады адбор прэтэндэнтак працякаў амаль незаўважна — пра «Міс Беларусь» пісалі хіба што дзяржаўныя СМІ. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году нават гэты конкурс не застаўся па-за палітыкай.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які абавязвае ўсіх замежнікаў пры ўезьдзе ў Расею на тэрмін больш як тры месяцы здаваць адбіткі пальцаў, а таксама прадстаўляць мэдычныя даведкі аб адсутнасьці небясьпечных захворваньняў.
Сьледчы камітэт Беларусі пачаў дапытваць былых супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлеканалу АНТ, якія страйкавалі і звольніліся падчас пратэстаў у жніўні 2020 году. Усяго вядома прыблізна пра 20 выклікаў у СК, некаторыя супрацоўнікі ўжо былі на допытах, зь іх узялі падпіску аб неразгалошваньні.
Загрузіць яшчэ