Курманбек Бакіеў прыбыў у Беларусь на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі і атрымаў беларускае грамадзянства.
Гэта вызіт у адказ на прыезд у Менск фэльдмаршала і вярхоўнага галоўнакамандуюча Лібійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) Халіфа Хафтара.
Адзін з пунктаў пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы актыўна выкарыстоўваецца для накіраваньня на радзіму грамадзян Украіны з акупаваных Расеяй тэрыторый і анэксаванага Крыму.
Паводле МНС Беларусі, з 6:00 9 сакавіка да 6:00 10 сакавіка ў Беларусі зьліквідавана 10 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 2,645 гэктара.
На ўсіх беларускіх мэтэастанцыях трэці дзень запар фіксуюць тэмпэратурныя рэкорды, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамету.
Пра ліквідацыю надзвычайнай сытуацыі на Чарнобыльскай АЭС паведаміла на сваёй старонцы ў сетцы Facebook міністар абароны навакольнага асяродзьдзя і прыродных рэсурсаў Украіны Сьвятлана Грынчук.
На ўсіх мэтэастанцыях Беларусі 6 сакавіка абнавіліся тэмпэратурныя рэкорды, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных даных Белгідрамэту.
Жаночае беспрацоўе ў Беларусі з 2020 году скарацілася з 3,3% да 2,7%, расказала міністарка працы.
Сярэдняя цана электраэнэргіі (у разьліку за 100 кВт·г) расла на працягу ўсяго 2024 году, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
За апошнія гады міжнародныя банкі спынілі фінансаваньне інвэстыцыйных праектаў у Беларусі «на суму больш за 18,8 млн эўра», гаворыцца ў артыкуле загадчыцы сэктару інвэстыцыйнай палітыкі Інстытуту эканомікі НАН Беларусі Марыі Саломкі.
Праваабарончая супольнасьць прызнала ў лютым палітвязьнямі 39 чалавек і запатрабавала рэабілітацыі 16 экс-палітвязьняў, аб пазбаўленьні волі якіх стала вядома ўжо пасьля вызваленьня. Такія дадзеныя зьмяшчаюцца ў падрыхтаваным «Вясной» аглядзе сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лютым 2025 году.
Каля 10 тысяч пэнсіянэраў «вярнуліся на рынак працы» пасьля адмены зьніжаных выплат у выпадку працы, паведаміла журналістам начальніца галоўнага ўпраўленьня пэнсійнага забесьпячэньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава на прэс-канфэрэнцыі 4 сакавіка.
Cёмыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся на фоне «глыбокага крызісу правоў чалавека, выкліканага рэпрэсіямі пасьля мірных пратэстаў супраць фальсыфікацый на папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах», гаворыцца ў фінальнай экспертнай справаздачы кампаніі па назіраньні «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Злучаныя Штаты Амэрыкі «застаюцца моцнай дзяржавай, магутнай краінай», аднак яны «перасталі быць лідэрам свабоднага сьвету», заявіў на сваім ютуб-канале кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка.
Міліцыя «гатовая да аховы парадку падчас правядзеньня паседжаньня Ўсебеларускага народнага сходу» (УНС), якое адбудзецца ў красавіку, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 3 сакавіка ў Менску міністар унутраных спраў Іван Кубракоў.
Генпракуратура Беларусі накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненьні да двух замежнікаў, якіх падазраюць у «незаконным абароце асабліва небясьпечных псыхатропных рэчываў у буйным памеры ў складзе міжнароднай злачыннай арганізацыі».
На фоне распаду так званага энэргетычнага кольца БРЭЛЛ, якое зьвязвала разам энэргасыстэмы краін Балтыі, Расеі і Беларусі, Беларусь вярнула ў працу лінію электраперадачы, якая зьяўляецца элемэнтам транзытнай сувязі з Расеяй.
Пра плянаванае скарачэньне пераліку тавараў са спажывецкага кошыка, цэны на якія рэгулюе дзяржава, паведаміў кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) Артур Карповіч у эфіры тэлеканала «Беларусь-1» 2 сакавіка.
За студзень і люты 2025 году суседнія краіны Эўразьвязу зафіксавалі 1117 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі. Гэта ўдвая больш, чым за першыя два месяцы 2024 году.
Такая пракытка працягваецца ўжо некалькі гадоў, яе зьвязваюць з заходнімі санкцымі.
Загрузіць яшчэ