На 14 лютага «радыяцыйная абстаноўка стабільная, магутнасьць дозы гама-выпраменьваньня на пунктах назіраньняў радыяцыйнага маніторынгу атмасфэрнага паветра адпавядае шматгадовым значэньням».
За 2024 год замежныя інвэстары ўклалі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі 6,9 млрд даляраў — на 10,4% менш, чым у 2023-м (7,7 млрд), вынікае з дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Каштуюць знойдзеныя літоўскімі сілавікамі цыгарэты каля 20 тысяч эўра. Летась літоўскія памежнікі затрымалі 340 чалавек за кантрабанду падакцызных тавараў.
У 4,3 раза вырасла актыўнасьць мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у краіны Эўразьвязу зь Беларусі ў студзені і першай дэкадзе лютага 2025 году ў параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам.
Суд Маскоўскага раёну Менску 17 лютага пачне разгляд справы супраць Натальлі Наважылавай, вынікае з раскладу паседжаньняў на партале электроннага судаводзтва.
Фонд салідарнасьці BySol і рэдакцыя гомельскага рэгіянальнага сайту «Флагшток», якія працуюць за мяжой, паведамілі пра тое, што сілавікі, каб зьбіраць інфармацыю пра ахвярадаўцаў і чытачоў, стварылі фальшывыя старонкі і боты ад іхных імёнаў.
Вярхоўны суд 7 лютага не зьмяніў вынесенага 10 сьнежня мінулага году выраку журналістцы Вользе Радзівонавай: 4 гады пазбаўленьня волі за «перадачу замежнаму СМІ для артыкулаў зьвестак экстрэмісцкага характару», паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў, піша «Позірк».
У 2019-2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларусаў аб наданьні прытулку (статусу ўцекача або гуманітарнага статусу).
Восем банкаў, што працуюць у Беларусі, паведамілі пра зьмяненьне асобных правілаў абслугоўваньня і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў, сьведчыць праведзены «Позіркам» маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.
Інфармацыйныя экраны ў менскім мэтро на патрабаваньне ўладаў не працавалі два тыдні — з 23 студзеня да 5 лютага. Экраны на вуліцах запрацавалі раней.
На беларускім рынку новых легкавых аўтамабіляў новы лідэр — першае месца па выніках продажаў у студзені заняў расейскі брэнд LADA, паведамілі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі. Дагэтуль безумоўнае лідэрства належала брэнду Geely (BelGee).
Аб прыпыненьні дзеяньня пагадненьня аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня зь Беларусьсю паведаміла 6 лютага Ўправа падатковых і мытных збораў Вялікай Брытаніі.
Крымінальную справу разглядаюць у дачыненьні Сямёна Серафімовіча, які абвінавачваецца ў «генацыдзе беларускага народу» падчас Другой усясьветнай вайны (арт. 127 КК).
Для «абароны нацыянальнай культуры, захаваньня традыцыйных каштоўнасьцяў народу, уключна зь дзьвюма дзяржаўнымі мовамі», Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю рэкамэндавала «мінімізаваць выкарыстаньне замежнай мовы» ў назвах гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў абслугоўваньня і рэкляме.
У 4,5 раза вырасла актыўнасьць нерэгулярных мігрантаў на мяжы Беларусі з краінамі Эўрапейскага зьвязу ў студзені 2025 году ў параўнаньні са студзенем 2024-га.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 26 студзеня прайшлі ў рэпрэсіўнай абстаноўцы, гаворыцца ў заяве часовай паверанай у справах ЗША пры АБСЭ Кэтрын Брукер.
Пра адсутнасьць тэмаў для размовы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян на прэсавай канфэрэнцыі 31 студзеня ў Ерэване.
Шосты дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпэратурныя рэкорды. Але ў лютым пахаладае.
129 тэмпэратурных рэкордаў перапісана на беларускіх мэтэастанцыях за апошнія пяць дзён, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамету.
«Глыбокая занепакоенасьць адсутнасьцю эфэктыўных расьсьледаваньняў па заявах аб гендэрным гвалце і жорсткім абыходжаньні з жанчынамі ў месцах папярэдняга зьняволеньня і папраўчых калёніях Беларусі» выяўляецца ў заяве незалежных экспэртаў, якія дзейнічаюць у рамках Рады па правах чалавека ААН.
Загрузіць яшчэ