Дамы, школы і лякарні зьнішчаныя. Зьнікаюць цэлыя кварталы. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць маштабы разбурэньняў, нанесеных вайной Расеі супраць Украіны.
Паводле зьвестак Пэнтагону і Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, расейскія страты параненымі складаюць каля 600 тысяч чалавек за ўвесь час вайны.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода дасьледавала лёс украінскіх ваеннапалонных у Чачэніі, якіх на сёньня каля 150.
Магчымая сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна будзе залежаць ад таго, ці будзе дасягнуты прагрэс у завяршэньні вайны ва Ўкраіне, заявіў 20 лютага дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё.
Некалькі высокапастаўленых дзеячоў Рэспубліканскай партыі выступілі супраць апошніх заяваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з абвінавачваньнямі ў адрас яго ўкраінскага калегі Ўладзіміра Зяленскага.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп рэзка раскрытыкаваў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, назваўшы яго «дыктатарам», які рызыкуе страціць сваю краіну, калі ня будзе «дзейнічае хутка».
Сярод віхуры дыпляматыі эўрапейскія лідэры актыўна пачалі гаварыць аб магчымай адпраўцы сваіх войскаў ва Ўкраіну. Як маглі б выглядаць міратворчыя сілы і наколькі гэта рэальна?
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што адчувае сябе «значна больш упэўненым» у дасягненьні пагадненьня аб спыненьні вайны ва Ўкраіне пасьля перамоваў 18 лютага ў Саудаўскай Арабіі паміж прадстаўнікамі ЗША і Расеі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустракаюцца ў Эр-Рыядзе для перамоваў з высокімі стаўкамі, якія могуць паўплываць на спыненьне вайны ва Ўкраіне і зьмяніць адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам.
Размова Трампа з Пуціным падрыхтавала глебу для сёлетняй Мюнхэнскай канфэрэнцыі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прыбыў на Блізкі Ўсход у той час, як ЗША рыхтуюцца правесьці перамовы ў Саудаўскай Арабіі з Расеяй аб спыненьні вайны Масквы супраць Украіны. Аднак Зяленскі заявіў, што Кіеў ня быў запрошаны і што ён не плянуе ўдзельнічаць у гэтых абмеркаваньнях.
Архіўныя здымкі паказваюць разбуральныя наступствы аблогі Будапэшту, якая скончылася 80 гадоў таму.
Тарыфы. Тэхнічнае рэгуляваньне. Зялёныя інвэстыцыі. Выдаткі на абарону. Правы папулізм. У наступныя гады чакайце шмат турбулентнасьці паміж Злучанымі Штатамі і Эўрапейскім зьвязам у гэтых і іншых пытаньнях.
Кубінцы масава бяруць удзел у вайне супраць Украіны. У шэрагі расейскай арміі яны трапляюць часам праз падман ці пад прымусам або за грошы ці кіруючыся ідэалягічнымі меркаваньнямі.
Сустрэча адбылася неўзабаве пасьля таго, як самалёт з вызваленым грамадзянінам ЗША прызямліўся на радзіме. Таксама Трамп анансаваў яшчэ адно вызваленьне амэрыканца, але не ўдакладніў, хто гэта будзе.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў таксама абяцаў тарыфы ў адказ краінам, якія ўвялі мыты на тавары з ЗША.
Ад 2018 году расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» адказвае за бясьпеку найвышэйшага кіраўніцтва Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, а таксама кіруе выгаднымі канцэсіямі па здабычы карысных выкапняў. Вагнэраўцаў вінавацяць у дзясятках злачынстваў, у тым ліку ў зьверскіх забойствах.
Для Косава парлямэнцкія выбары 9 лютага — гэта значна больш, чым проста выбар новага ўраду. Гэта галасаваньне, якое паўплывае на дыпляматычную будучыню Косава, яго рэгіянальную стабільнасьць і міжнароднае становішча.
Увечары 7 лютага вялікія натоўпы людзей выйшлі на пратэсты ў гарадах па ўсёй Славаччыне, выказваючы занепакоенасьць тым, што прэмʼер-міністар Робэрт Фіца паварочвае дзяржаву-сябра Эўразьвязу у бок Расеі, і заклікаючы яго пайсьці ў адстаўку.
Адміністрацыя Дональда Трампа гатовая рэзка ўзмацніць санкцыйны ціск на Расею, каб прымусіць яе пакласьці канец вайне ва Ўкраіне, заявіў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША ў справах Украіны і Расеі Кіт Келаг.
Загрузіць яшчэ