Гэта сталася адказам на прапанову лідэраў кааліцыі Васіля Палякова, Уладзімера Сякеркі й Уладзімера Кацоры ня ўдзельнічаць «у кампаніях прэтэндэнтаў у кандыдаты на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах, якія не прайшлі працэдуру ўзгадненьня адзінага ад АДС».
Кузьняцоў: «Рэалізоўваць такую прапанову ў цяперашніх палітычных варунках — гэта ўтопія. У АДС адсутнічае гнуткасьць. Мы лічым магчымым працаваць на тых кандыдатаў, якія выступаюць за незалежнасьць, сувэрэнітэт і эўрапейскі выбар для Беларусі».
Нягледзячы на сыход трох суб’ектаў, у рэгіянальнай кааліцыі АДС застаецца яшчэ звыш дзясятка розных грамадзка-палітычных структураў.
Сябра рады АДС, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў лічыць, што выхад згаданых чальцоў кааліцыі толькі пацьвердзіў існае становішча ў кааліцыі. Ужо на мінулых выбарах у мясцовыя саветы «раскольнікі» й «кааліцыянты» прытрымліваліся розных стратэгіяў.
Каля сотні вылучэнцаў АДС адмовіліся браць удзел у выбарах у якасьці кандыдатаў у дэпутаты, калі ўлады не ўключылі іхніх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі.
Тыя, хто трымаўся іншага погляду на ўдзел у выбарах, аб’ядналіся па прыкладзе сталіцы ў незалежніцкі блёк. І сёньня ўжо трое зь іх спынілі сваё сяброўства з АДС.