Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Аўстрыі пастанавіў пачаць экстрадыцыю Фірташа


Зямельны суд па крымінальных справах у Вене пастанавіў пачаць працэдуру экстрадыцыі ўкраінскага бізнэсмэна Дзьмітрыя Фірташа. Рашэньне прынятае сёньня вечарам.

Як паведамілі ў венскім судзе, рашэньне пра ўтрыманьне Фірташа пад вартай прынятае з-за пагрозы ўцёкаў бізнэсмэна.

Акрамя прызначэньня экстрадыцыйнага арышту, судзьдзя прыняў рашэньне аб унясеньні Фірташам 125 млн. эўра закладу. Калі ўкраінскі бізнэсовец аплаціць гэтую суму ў поўным аб’ёме, растлумачылі ў судзе, ён будзе вызвалены з-пад варты пад абавязаньне не пакідаць тэрыторыю Аўстрыі. Сума закладу вызначана, улічваючы фінансавы стан абвінавачанага і цяжар інкрымінаваных злачынстваў.

Што тычыцца судовага пасяджэньня аб экстрадыцыі Фірташа ў ЗША, то яго дата пакуль ня вызначана.

Праваахоўныя органы Аўстрыі затрымалі Фірташа 12 сакавіка ў Вене паводле запыту ФБР ЗША. Ён абвінавачваецца ў стварэньні злачыннай групы. У вышуку ФБР Фірташ знаходзіцца з 2006 году.

Фірташ, які быў блізкі да зрынутага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, займае трэцяе месца ў рэйтынгу самых багатых асобаў Украіны, ягоны капітал ацэньваюць на 3,337 мільярды даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG