Самалёт Ту-154 разьбіўся 10 красавіка 2010 году на лётнішчы ў расейскім Смаленску. Загінулі 88 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка Марыя, кіраўнік яго канцэлярыі, старшыня Нацыянальнага банку Польшчы, кіраўнікі войскаў Польшчы, чальцы Сэйму і Сэнату. Ніхто ня выжыў.
Польская дэлегацыя мелася ўзяць удзел у жалобных урачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні.
Прычыны трагедыі дагэтуль ня вызначаныя дакладна. Расьсьледаваньне, праведзенае ў Польшчы, паказала, што сутыкненьні зь зямлёй папярэднічалі выбухі на борце. Высоўвалася вэрсія, што самалёт мог разьбіцца ў выніку тэракту. ПАРЭ патрабавала ад Расеі вярнуць абломкі самалёта Качыньскага.
Лех і Марыя Качыньскія былі пахаваныя ў сьвятым для палякаў месцы — у саборы на кракаўскім Вавэлі, дзе спачываюць парэшткі польскіх каралёў, Адама Міцкевіча, Тадэвуша Касьцюшкі, Юзафа Пілсудзкага. Помнік ахвярам паставілі ў Варшаве.