Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Віктара Каліноўскага


Надмагільле Віктара Отана Каліноўскага ў Сьвіслачы
Надмагільле Віктара Отана Каліноўскага ў Сьвіслачы

Падзеі і даты 21 красавіка

Дзень у гісторыі

1597 — у Варшаве пакараны сьмерцю казачы атаман Севярын Налiвайка, які паліў беларускія гарады і ўчыняў масавыя забойствы жыхароў.

1863 — Зыгмунт Серакоўскі разьбіў расейцаў у бітве пад Генетынамі (вёска каля Рогава, цяпер у раёне Панявежа, Літва).

1919 — войскі генэрала Жалігоўскага авалодалі Вільняй. У выніку спыніла сваё існаваньне Літоўска-Беларуская савецкая рэспубліка, бальшавікі паўцякалі, а Вільня на 20 гадоў апынулася ў складзе Польшчы.

1921 — выйшаў першы нумар газэты «Чырвоная зьмена». Выходзіла самастойным выданьнем да 2002 году, цяпер — дадатак да газэты «Зьвязда».

1996 — расейскія фэдэральныя войскі забілі першага прэзыдэнта Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя генэрала Джахара Дудаева. Паводле афіцыйных зьвестак, Дудаеў загінуў ад ракеты, наведзенай на сыгнал ягонага спадарожнікавага тэлефона.

У гэты дзень нарадзіліся

1833 Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху, брат Кастуся Каліноўскага.

1835Ялегі Пранціш Вуль, паэт, удзельнік паўстаньня 1863-64.

1902 Вацлаў Пянткоўскі, каталіцкі сьвятар, стваральнік падпольнай духоўнай сэмінарыі на Палесьсі, вязень ГУЛАГу 1950-х, аўтар мэмуараў.

1903Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык, вязень ГУЛАГу.

1926Лізавета II, каралева Вялікай Брытаніі ў 1952 - 2022.

1937 Эрнст Бабенка, навуковец, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

1968Аляксей Андрэеў, стваральнік альманаху „Монолог“, папулярызатар беларускай культуры ў расейскамоўным сьвеце.

У памяці

1910 — памёр Сяргей Палуян, пісьменьнік, удзельнік нацыянальнага руху пачатку ХХ стагодзьдзя.

1910 — памёр Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік.

1923 — памёр хворы на сухоты Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч), беларускі паэт, філёзаф і публіцыст.

Ігнат Абдзіраловіч
Ігнат Абдзіраловіч

2013 Міхал Шарамет, грамадзкі актывіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху пачатку XXI ст., стваральнік вайскова-патрыятычнай арганізацыі «Ваяр».

2019Юры Бліноў, музыка, мэцэнат, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пачатку XXI ст. Памёр падчас экамаратону ў Гомелі (забег на 21 км) за некалькі мэтраў да фінішу. Першы беларускі музыка, які выступіў з сольным канцэртам у Карнэгі-Голе ў Нью-Ёрку, быў сузаснавальнікам футбольнага клюбу „Крумкачы“.

2022Анатоль Вярцінскі, паэт, рэдактар, палітык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG