Прагноз зьявіўся ў красавіцкім дакладзе Міжнароднага валютнага фонду «Пэрспэктывы разьвіцьця сусьветнай эканомікі».
У папярэднім дакладзе за кастрычнік 2024 году МВФ прагназаваў рост ВУП Беларусі на ўзроўні 2,3%.
У 2026 годзе, паводле прагнозу экспэртаў МВФ, рост валавога ўнутранага прадукту Беларусі замарудзіцца да 2%, а ў 2030 годзе — да 0,8%.
Сёлета інфляцыя ў Беларусі складзе 5,5%, прагназуе МВФ. У 2026 годзе экспэрты прагназуюць інфляцыю на ўзроўні 5,8%.
Згодна з асноўнымі прагнознымі парамэтрамі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2025 год, улады плянуюць дасягнуць росту ВУП да 4,1%, інфляцыя не павінна перавысіць 5%.
Паводле Белстату, за студзень – сакавік 2025 году ВУП Беларусі павялічыўся на 3,1% да аналягічнага пэрыяду 2024 году, інфляцыя ў першым квартале 2025 году склала 2,8%.
Згодна з прагнозам Эўразійскага банку разьвіцьця (ЭАБР) ад 5 сьнежня 2024 году, рост эканомікі Беларусі ў наступныя гады замарудзіцца. Спэцыялісты ЭАБР лічаць, што ў 2025 годзе ВУП вырасьце на 2,6%, у 2026-м — на 1,9%, у 2027-м — на 1,5%.
Усясьветны банк у кастрычніку 2024 году выдаў прагноз, згодна зь якім беларуская эканоміка ў 2025 годзе павінна вырасьці на 1,2%.
Дасьледчы цэнтар BEROC у лістападзе 2024 году прагназаваў, што тэмпы росту ВУП у Беларусі могуць зьнізіцца з 4,3% у 2024-м да 1,5–2,5% у 2025 годзе. У студзені 2025 году экспэрты цэнтру казалі, што цягам 2025 году рост эканомікі «будзе запавольвацца і ў выніку складзе 1,5–2%».
Форум