Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 24 красавіка: новыя ператрусы ў Дзяржынску


Ілюстрацыйнае архіўнае фота.
Ілюстрацыйнае архіўнае фота.

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Новая хваля ператрусаў у Койданаве (Дзяржынску)

24 красавіка праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра чарговыя ператрусы ў Койданаве (Дзяржынску) Менскай вобласьці. Паводле зьвестак праваабаронцаў, гэтым разам ператрусы праводзяць пераважна ў кватэрах тых, хто зьехаў зь Беларусі, — вядома прынамсі пра чатыры падобныя выпадкі. Таксама паведамляюць і пра ператрусы ў людзей, якія ня зьехалі.

Вядома, што пратаколы ператрусу складаюць у адным экзэмпляры, на рукі людзям нічога не аддаюць, піша «Вясна».

Пра затрыманьні і ператрусы ў Койданаве праваабаронцы паведамлялі на мінулым тыдні. Тады, паводле іхных зьвестак, прычынай быў удзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту — людзям інкрымінавалі артыкул 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Іх ідэнтыфікавалі па фота і відэа.

«Вядома пра прыкладна пяць затрыманых, дакладная колькасьць людзей, што трапілі пад перасьлед, высьвятляецца», — пісала тады «Вясна».

У студзені ў Койданаве прайшлі затрыманьні і ператрусы, сілавікоў цікавілі незалежныя назіральнікі на мінулых выбарах, а таксама людзі, якія праходзілі ў адміністрацыйных справах за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG