Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зноў пачнем сьвяткаваць нашы перамогі». Трамп аб’явіў 8 траўня Днём перамогі ў Другой сусьветнай вайне


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абʼявіў 8 траўня ў ЗША Днём Перамогі ў Другой сусьветнай вайне. Паводле яго, Злучаныя Штаты зрабілі «нашмат больш за іншыя краіны» для перамогі ў ёй.

«Многія з нашых саюзьнікаў і сяброў сьвяткуюць 8 траўня як Дзень перамогі, але мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна, у дасягненьні пераможнага выніку ў Другой сусьветнай вайне», — напісаў Дональд Трамп у сваёй сацсетцы TruthSocial.

Таксама Трамп абʼявіў 11 лістапада Днём перамогі ў Першай сусьветнай вайне.

«Мы выйгралі абедзьве вайны, ніхто не зраўняўся з намі паводле сілы, адвагі або вайсковага майстэрства, але мы ніколі нічога не сьвяткуем — гэта таму, што ў нас больш няма лідэраў, якія ведаюць, як гэта рабіць! Мы зьбіраемся зноў пачаць сьвяткаваць нашы перамогі», — напісаў Трамп.

ЗША ўступілі ў Другую сусьветную вайну 7 сьнежня 1941 году пасьля нападу японскага авіяноснага флёта на амэрыканскую вайскова-марскую базу ў Пэрл-Харбары. Самыя буйныя страты для амэрыканскага войска адбыліся падчас Нармандзкай апэрацыі — высадкі другога фронту ў пэрыяд з 6 чэрвеня па 25 жніўня 1944 году. Апэрацыя скончылася 31 жніўня вызваленьнем усёй паўночна-заходняй часткі Францыі.

Злучаныя Штаты таксама дапамагалі сваім саюзьнікам па Другой сусьветнай вайне вайсковымі матэрыяламі, уключаючы боепрыпасы, танкі, самалёты, грузавікі, а таксама харчаваньне і сыравіну.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG