У кіраўнікоў урадаў Нідэрліндаў Дыка Схофа і Польшчы Дональда Туска кінулі дымавую шашку. Гэта адбылося ў час афіцыйнай цырымоніі з нагоды 80-годзьдзя вызваленьня Нідэрляндаў ад нямецкай акупацыі.
Абодва палітыкі ў гэты час выйшлі на сцэну. Калі прамаўляў Схоф, у бок палітыкаў кінулі дымавую шашку. Яна ўпала польскаму прэм’еру пад ногі.
У выніку прэм’ераў забрала з сцэны ахова. Інцыдэнт трапіў на відэа. Празь некалькі хвілінаў Схоф і Туск вярнуліся на сцэну, каб запаліць мэмарыяльны агонь.
NOS паведамляе, што ў час цырымоніі сярод гледачоў заўважылі прапалестынскіх пратэстоўцаў. Пяцярых зь іх арыштавалі за парушэньне грамадзкага парадку.
Форум