Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сем банкаў абвясьцілі аб зьменах у працы з кліентамі


Альфа-банк
Альфа-банк

Сем банкаў, што працуюць у Беларусі, паведамілі аб зьмяненьні асобных правілаў абслугоўваньня і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў, сьведчыць праведзены «Позіркам» маніторынг іх актуальных прэс-рэлізаў.

«Альфа Банк у Беларусі» з 8 траўня па банкаўскіх прадуктах «Чырвоная карта», «Чырвоная карта плюс», «Чырвоная карта 2.0» павялічвае мінімальную суму безнаяўнай расходнай апэрацыі для афармленьня растэрміноўкі з 20 да 50 рублёў.

Банк «Рашэньне» прадставіў карпаратыўным кліентам магчымасьць разьлікаў у кітайскіх юанях на карысьць атрымальнікаў, якія абслугоўваюцца ў банках Кітаю. Абавязковым да запаўненьня ў плацежным даручэньні зьяўляецца код ТНВЭД, які не трапляе ў сьпісы санкцыйных тавараў, а таксама дэталёвае найменьне тавара паслугі.

«Белгазпрамбанк» увёў узнагароду за абмен зношаных, пашкоджаных банкнотаў у замежнай валюце на плацежныя банкноты ў замежнай валюце ў памеры 9 адсоткаў ад сумы (мінімум 3 рублі).

«Белінвэстбанк» аб’явіў аб акцыі для жанчын-прадпрымальнікаў «Дазволь сабе!», у рамках якой можна атрымаць крэдыт да 300 тыс. рублёў пад стаўку ад 11,5% гадавых. Акцыя працягнецца да 11 жніўня.

«БНБ-Банк» прадаставіў фізычным асобам магчымасьць выпуску дадатковых картак розных плацежных сыстэмаў у рамках прадуктаў «Аранжавая» і «Карта 1-2-3».

«БСБ Банк» спыняе з 12 траўня выпуск новых картак Mastercard «Моцная картка». Да пазначанай даты можна перавыпусьціць бягучую або аформіць новую картку. Праграма ляяльнасьці будзе дзейнічаць да канца тэрміну дзеяньня карткі.

«Тэхнабанк» увёў камісію за прыём і апрацоўку плацежных даручэньняў на папяровым носьбіце як у нацыянальнай, так і замежнай валютах у памеры 12 рублёў за кожны дакумэнт.

На 1 красавіка 2025 году ў Беларусі быў зарэгістраваны 21 банк (тры з іх — з поўным замежным удзелам). Іх статутны капітал — 10 млрд 19 млн рублёў (за год стаў большым на 9,3%), прыбытак — 859,5 млн рублёў (-1,8%).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG