Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія вайскоўцы з Мар’інай Горкі ўзялі ўдзел у парадзе ў Маскве 9 траўня


Парадны разлік 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Масква, 9 траўня 2025 году
Парадны разлік 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Масква, 9 траўня 2025 году

У Маскве праходзіць парад у гонар Дня перамогі 9 траўня, на якім прысутнічаюць замежныя кіраўнікі дзяржаваў, а ўдзел бяруць і вайсковыя часткі іншаземных арміяў.

9 траўня на Краснай плошчы ў Маскве сярод парадных разьлікаў расейскага войска і прадстаўнікоў 13 замежных краін (у тым ліку Азэрбайджану, Кітаю, Віетнаму, Эгіпту, Манголіі, М’янмы) прыняў удзел парадны разлік 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, якой камандуе палкоўнік Мікалай Сьмяховіч.

Ён жа ўзначальваў калёну беларускіх салдатаў на парадзе ў Маскве.

Парадны разлік 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Масква, 9 траўня 2025 году
Парадны разлік 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Масква, 9 траўня 2025 году

Гэтая частка вядомая як элітная брыгада спэцназу з Мар’інай Горкі.

Іхныя падраздзелы, сярод іншага, ахоўвалі беларуска-ўкраінскае памежжа пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Ўкраіне.

На вайсковы парад у Маскве прыбылі прадстаўнікі больш як 20 замежных дзяржаваў, у тым ліку старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч, прэм’ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца і Аляксандар Лукашэнка.


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін вітаў Аляксандра Лукашэнку перад ваенным парадам на Дзень перамогі ў Маскве. 9 траўня 2025 году
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін вітаў Аляксандра Лукашэнку перад ваенным парадам на Дзень перамогі ў Маскве. 9 траўня 2025 году

Аляксандар Лукашэнка 8 і 9 траўня меў пратакольныя сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.

Як было бачна ў трансьляцыі, Аляксандра Лукашэнку і ягонага сына Мікалая пасадзілі побач з прэм’ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам. Гэтыя палітыкі публічна канфліктавалі паміж сабой, у кастрычніку 2022 году Лукашэнка накрычаў на Пашыньяна на нечарговай сэсіі Савету калектыўнай бясьпекі АДКБ. Сэсію склікала Армэнія, тэмай быў армяна-азэрбайджанскі канфлікт у Нагорным Карабаху і дапамога АДКБ ва ўрэгуляваньні сытуацыі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG