Лінкі ўнівэрсальнага доступу

85 гадоў з дня гібелі Станіслава Булак-Балаховіча


Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

Падзеі 10 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 траўня 1940 году ў Варшаве забіты нямецкім патрулём Станіслаў Булак-Балаховіч. Выбітны беларускі вайсковы дзеяч і палітык, удзельнік збройнага змаганьня з бальшавікамі ў 1918–1920 гадах. У свой час камандаваў Асобным аддзелам БНР у Балтыі. Захапіўшы са сваімі аддзеламі Мазыр, Булак-Балаховіч абвясьціў там незалежнасьць БНР.

Таксама ў гэты дзень

1706 — Паўночная вайна: швэдзкае войска на чале з Карлам XII увайшло ў Нясьвіж.

1892 — адкрылася Менская конка, грамадзкі транспарт Менску, які дзейнічаў у 1892–1928 гадах.

1933 — у Бэрліне студэнты нацыянал-сацыялісты пачалі паліць кнігі. Гэта паклала пачатак спальваньню кніг, непажаданых з гледзішча нацысцкага рэжыму.

1940 Уінстан Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі.

Уінстан Чэрчыль
Уінстан Чэрчыль

1945 — польскія падпольшчыкі, падначаленыя Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі“, спалілі на Беласточчыне беларускую вёску Вілюкі.

У гэты дзень нарадзіліся

1797Дамінік Стэфановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі.

1883Янка Маўр, беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Сярод твораў Янкі Маўра — «У краіне райскай птушкі», «Сын вады» і «Палескія рабінзоны».

1884Вітальд Івіцкі, каталіцкі сьвятар у Пінску, ахвяра нацыстаў.

1931 — Сьцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.

Мы не маглі даверыць ночы сіняй,

Уздрыгвалі, як хруснуць дзе дубцы,

І зь „юнкерсаў“ падбітых алюміній

Ламалі для дзяўчат на грабянцы.

1933Уладзімер Вітко, мастак.

1942Сяргей Панізьнік, беларускі паэт, перакладчык і публіцыст.

Сяргей Панізьнік, архіўнае фота 2015 году
Сяргей Панізьнік, архіўнае фота 2015 году

У памяці

1667Людвіка Марыя Ганзага, вялікая княгіня літоўская і каралева польская.

1805 Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры.

1829Томас Юнг, ангельскі фізык, лекар, астраном і ўсходазнавец, адзін са стваральнікаў хвалевай тэорыі сьвятла.

1864 — у Магілёве пакараны сьмерцю Міхал Аскерка, паўстанцкі камісар Магілёўскай і Менскай губэрняў.

1984Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG