Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4-ю, кальцавую лінію менскага мэтро пачнуць будаваць ужо налета


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Такое рашэньне прынялі менскія ўлады. Дакладныя месцы разьмяшчэньня 17 новых станцыяў яшчэ будуць вызначаць.

Пра гэта паведаміў галоўны інжынэр прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Андрэй Іларыёнаў, перадае агенцтва Minsknews.by.

У першую чаргу будуць будаваць станцыі на адрэзку ад «Парку Дружбы народаў» да «Пушкінскай», казаў у сакавіку дырэктар «Менскпраекту» Міхаіл Рудзько.

Ён таксама дадаў, што чацьвёртая лінія мэтро будзе ад пачатку арыентавацца на пасажыраў з жыльлёвага комплексу «Паўночны Бераг», які зьбіраюцца пабудаваць на поўнач ад Арлоўскай вуліцы на тэрыторыі ад Зацані да Цнянскага вадасховішча.

Пра «Паўночны Бераг» згадвае і Андрэй Іларыёнаў. Ён кажа, што станцыю мэтро плянуюць «на подступах» да мікрараёну. Дакладныя месцы разьмяшчэньня новых станцыяў яшчэ будуць вызначаць, як вынікае з словаў спэцыяліста.

4-я лінія на першапачатковай афіцыйнай схеме менскага мэтро. (Назвы некаторых станцый ужо памяняліся)
4-я лінія на першапачатковай афіцыйнай схеме менскага мэтро. (Назвы некаторых станцый ужо памяняліся)

Паводле Андрэя Іларыёнава, шмат якія пэрспэктывы 4-й лініі яшчэ на стадыі абмеркаваньня. Невядомыя нават дакладныя месцы пабудовы новых станцыяў, невядома, колькі будзе электрадэпо для цягнікоў — адно ці два. Таксама спэцыялісты яшчэ маюць вызначыцца з канцэпцыяй транспартных вузлоў для перасадкі з наземнага транспарту на мэтро.

Што дакладна вядома пра 4-ю лінію.

  • Колькасьць станцыяў — 17.
  • Перасадачных станцыяў — 6.
  • Працягласьць больш за 25 км.

Пакуль жа праектавальнікі завяршаюць працу над зьменамі ў маршрутах грамадзкага транспарта ў раёне трох новых станцыяў трэцяй, Зеленалускай, лініі. Іх будаўніцтва плянуюць скончыць ці ў 2028, ці ў 2029 годзе.

Спачатку да гэтага часу плянавалася завяршыць усю лінію. Цяпер жа тэрміны і нават пэрспэктывы будаўніцтва астатніх пасьля«Парку Дружбы Народаў» трох станцыяў у кірунку Зялёнага Лугу выглядаюць няпэўна.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG