Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ICAO прызнала Расею вінаватай у катастрофе малайзійскага Boeing рэйсу MH17


Прадстаўнік Сумеснай сьледчай групы (JIT) Фрэд Вэстэрбэкэ паведамляе аб ходзе расьсьледаваньня катастрофы рэйса MH17 авіякампаніі Malaysia Airlines у 2014 годзе,
19 чэрвеня 2019
Прадстаўнік Сумеснай сьледчай групы (JIT) Фрэд Вэстэрбэкэ паведамляе аб ходзе расьсьледаваньня катастрофы рэйса MH17 авіякампаніі Malaysia Airlines у 2014 годзе, 19 чэрвеня 2019

У бліжэйшыя тыдні Рада Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) разгледзіць, як Расея павінна кампэнсаваць страты.

Рада Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO) афіцыйна прызнала Расею адказнай за катастрофу рэйса MH17 у небе над Данбасам у 2014 годзе.

Паводле Рады ICAO, дзеяньні Расейскай Фэдэрацыі парушылі Чыкагскую канвэнцыю аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, а менавіта яе палажэньне аб забароне ўжываньня зброі супраць грамадзянскіх паветраных суднаў у палёце.

Рада пагадзілася з тым, што прэтэнзіі, пададзеныя ў ICAO Аўстраліяй і Нідэрляндамі ў выніку зьбіцьця авіялайнэра, былі «абгрунтаванымі фактычна і юрыдычна».

ICAO дадала, што гэта першы выпадак у яе гісторыі, калі рада прыняла рашэньне па сутнасьці спрэчкі паміж дзяржавамі-чальцамі.

Скаргу супраць Расеі ў ICAO падалі ў сакавіку 2022 года Аўстралія і Нідэрлянды, грамадзяне якіх склалі большасьць загінулых у авіякатастрофе. У чэрвені 2024 года Расея абвясьціла, што спыніць удзел у скарзе, бо не прызнае юрысдыкцыю ICAO ў гэтым пытаньні.

Міжнародная сьледчая група, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі Аўстраліі, Бэльгіі, Малайзіі, Нідэрляндаў і Ўкраіны, прыйшла да высновы, што самалёт быў зьбіты прарасейскімі баевікамі з дапамогай сыстэмы СПА «Бук», якая была імпартаваная з Расеі незадоўга да гэтага. У лістападзе 2022 года суд у Нідэрляндах завочна засудзіў былога «міністра абароны» групоўкі «ДНР» Ігара Гіркіна (псэўданім Стралкоў) і яшчэ двух чалавек да пажыцьцёвага зьняволеньня па абвінавачваньні ў наўмысным зьнішчэньні самалёта і загадзя сплянаваным забойстве. Яшчэ адзін фігурант справы быў апраўданы.

У ліпені 2014 года над Данбасам быў зьбіты Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines. У выніку загінулі 298 чалавек; Гэтая авіякатастрофа ўваходзіць у дзясятку самых сьмяротных у гісторыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG