Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 105 гадоў з дня нараджэньня папы Яна Паўла II


Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве
Помнік Яну Паўлу ІІ у Магілёве

Падзеі 18 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дзень у гісторыі

1537 — у Геранёнскім замку адбыўся шлюб Станіслава Гаштольда і Барбары Радзівіл.

1906 — у Пецярбургу заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (існавала да 1914 г.).

1924 — у Вільні пачала выходзіць газэта «Сын беларуса», якая публікавала выступы беларускіх дэпутатаў у польскім сойме.

1944 — Перамога пад Монтэ-Касіна. Вайскоўцы польскага корпусу генэрала Ўладыслава Андэрса ўстанавілі сьцяг над руінамі кляштара на Монтэ-Касіна ў Італіі пасьля трохмесячнага змаганьня. Пад Монтэ-Касіна ваявала супраць нацыстаў і фашыстаў і вялікая колькасьць беларусаў.


1944 — пачалася дэпартацыя крымскіх татараў з Крыму ў Сярэднюю Азію.

1945 — трыбунал Беларуска-Літоўскай вайсковай акругі выносіць сьмяротны прысуд Станіславу Грынкевічу, мэдыку-псыхіятру, першаму ў Беларусі дасьледніку псыхааналізу.

1954 — уступіла ў сілу Эўрапейская канвэнцыя аб правах чалавека.

1998 — тысячы студэнтаў занялі будынак парлямэнту Інданэзіі ў Джакарце, што прывяло да падзеньня 30-гадовага рэжыму Сухарта.

2021 — раніцай у офіс Tut.by прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Арыштаваныя агулам 15 чалавек, сярод іх: Марына Золатава і Людміла Чэкіна, галоўная рэдактарка і гендырэктарка Tut.by. Ім прысудзяць па 12 гадоў турмы.

Марына Золатава і Людміла Чэкіна на судзе
Марына Золатава і Людміла Чэкіна на судзе

У гэты дзень нарадзіліся

1048 Амар Хаям, выбітны пэрсыдзкі й таджыцкі паэт, тэоляг і навуковец.

1872 Бэртран Расэл, брытанскі філёзаф, матэматык і грамадзкі дзяяч.

1888Ганна Барысевіч з Ігумена, якая стане найстарэйшай зь вядомых людзей Беларусі, пражыве больш за 118 гадоў.

1920Караль Юзэф Вайтыла, вядомы як папа Рымскі Ян Павал II. Паляк паводле паходжанлня ён стаў першым пантыфікам-славянінам і наагул першы папам, які не паходзіў зь Італіі, за апошнія больш як 450 гадоў. Папам ён быў з 1978 году да сьмерці 2 красавіка 2005 году.

Папа Ян Павал ІІ
Папа Ян Павал ІІ

1923 Сэрафін Міхалеўскі, філёзаф, філёляг і паэт.

1929Алег Табола, сябра Саюзу беларускіх патрыётаў, вязень ГУЛАГу. Асноўным пунктам праграмы створанага пры канцы 1940-х гадоў Саюзу беларускіх патрыётаў была рэальная незалежнасьць Беларусі зь дзяржаўнай беларускай моваю, бел-чырвона-белым сьцягам і гербам «Пагоня».

1938Міхаіл Казінец, дырыгент народнага аркестру, народны артыст Беларусі.

1940 — Ян Чыквін , паэт, перакладнік, гісторык літаратуры.

Ян Чыквін
Ян Чыквін

1938 Міхаіл Казінец, беларускі дырыжор.

1958Ян Максімюк, перакладнік, літаратар, журналіст Радыё Свабода.

1972Аляксандар Кулінковіч, беларускі рок-музыка, лідэр гурту Neuro Dubel.

Аляксандар Кулінковіч, канцэрт гурту Neuro Dubel, Менск, 2016
Аляксандар Кулінковіч, канцэрт гурту Neuro Dubel, Менск, 2016

У памяці

1910 Эліза Ажэшка, польска-беларуская пісьменьніца.

Эліза Ажэшка
Эліза Ажэшка

1911 Густаў Малер, аўстрыйскі кампазытар.

1937 Отан Гедэман, гісторык і краязнаўца.

1983Юры Багушэвіч, пісьменьнік.

1937 — у Вільні ад сухотаў памёр Отан Гедэман, гісторык і краязнаўца.

1945 — сталінскі трыбунал Беларуска-Літоўскай вайсковай акругі вынес сьмяротны прысуд Станіславу Грынкевічу, мэдыку-псыхіятру, першаму ў Беларусі дасьледніку псыхааналізу.

1983Юры Багушэвіч, пісьменьнік.

2016Алег Аблажэй, мастак і літаратар.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG