Злучаныя Штаты абвінавачваюць ўкраінскага бізнэсоўца Дзьмітрыя Фірташа ў хабарніцтве, абвінавачваньне яму прад'яўленае. Пра гэта паведамляе міністэрства юстыцыі ЗША.
Паводле сьледзтва, Фірташ даваў хабар індыйскім чыноўнікам для атрыманьня дазволаў на распрацоўку радовішчаў тытану ў Індыі.
У справе пра расьсьледаваньне міжнароднай карупцыйнай схемы пад сьледзтвам знаходзяцца шэсьць чалавек. Акрамя Фірташа, гэта вугорскі прадпрымальнік Андраш Кноп, грамадзянін Украіны Сурэн Геваргян, індыйскі палітык Рамачандра Рао і двое камэрсантаў з Індыі і Шры-Ланкі.
Сьледзтва лічыць, што ад 2006 году індыйскім чыноўнікам у абмен на атрыманьне дазволу на распрацоўку радовішчаў у індыйскім штаце Андхра-Прадэш было перададзена хабараў на суму каля 18,5 мільёна даляраў. Штогадовы прыбытак ад праекту мог дасягнуць 500 мільёнаў даляраў. Частка здабытага тытану мела прадавацца заснаванай ў Чыкага фірме Company A.
Сьледчыя лічаць, што Фірташ вёў перамовы з індыйскімі чыноўнікамі і даваў распараджэньне аб выдзяленьні ім сродкаў у абмен на прэфэрэнцыі ў прадстаўленьні дазвольных дакумэнтаў.
21 сакавіка Дзьмітры Фірташ быў звольнены зямельным судом Вены з турмы пад заклад у памеры 125 мільёнаў эўра. За кратамі бізнэсмэн апынуўся на запыт амэрыканскіх праваахоўных органаў. ЗША дамагаюцца экстрадыцыі Фірташа.
Арышт Фірташа — гэта моцны ўдар Захаду па прэзыдэнту РФ Уладзімеру Пуціну. Такое меркаваньне пасьля арышту Фірташа ў камэнтары Радыё Свабода выказаў расейскі экспэрт Андрэй Піянткоўскі.
«Арышт Фірташа — гэта пакуль адзіны сур’ёзны крок Захаду супраць Пуціна. Ён ведае ўсё пра Пуціна і пра Газпром. Фірташ арыштаваны па абвінавачваньні ў арганізацыі злачыннай групоўкі. Гэтак жа можна арыштаваць Рамана Абрамовіча і Генадзя Цімчанку. Гэта галоўныя кашалькі Пуціна,» — адзначыў Піянткоўскі.
Дзьмітры Фірташ — украінскі бізнэсовец і інвэстар. Уладальнік міжнароднай холдынгавай кампаніі Group of Dmitry Firtash (Group DF), якая аб’ядноўвае актывы ў галіне хімічнай прамысловасьці, энэргетыкі і нерухомасьці, адзін з саўладальнікаў RosUkrEnergo. Паводле дадзеных на 2013 год займае чацьвёртае месца ў рэйтынгу самых багатых людзей Украіны з капіталам $ 3,327 млрд. У прэсе яго ня раз называлі «кашальком і крэдыторам Віктара Януковіча».