Пачатак імшы ў катэдральным саборы Менска, дзе ўжо выставілі партрэт памерлага папы Францішка, заплянавалі на 15 гадзін 21 красавіка.
21 красавіка ў менскім катэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Марыі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, узначаліць сьвятую імшу ў інтэнцыі спачылага папы Францішка, паведаміў партал Catholic.by.
Пачатак імшы ў 15:00.
У галоўным касьцёле Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі выстаўлены партрэт папы Францішка. Вернікі маюць магчымасьць прыносіць кветкі і маліцца за спачылага Пантыфіка на працягу ўсяго дня.
Папа Рымскі Францішак памёр у Велікодны панядзелак, 21 красавіка 2025 году ва ўзросьце 88 гадоў у сваёй рэзыдэнцыі ў ватыканскім доме Санта-Марта, паведамілі ў Ватыкане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Францішак заклікаў улады Беларусі адмовіцца ад гвалту, шанаваў ікону Маці Божай Жыровіцкай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што казаў папа Францішак пра вайну Расеі ва Ўкраіне, аборты, ролю жанчын у касьцёле ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля хваробы памёр папа Рымскі Францішак. Што ён казаў у апошнім звароце Urbi et Orbi