Пад Кіевам разьвіталіся з маладою маці, якая закрыла сабой сына ад атакі дрона. ВІДЭА

Сотні людзей у Васількове пад Кіевам прыйшлі на пахаваньне 27-гадовай Ганны Яфіменка. 18 траўня ў яе хату трапіў расейскі дрон.

Паводле відавочцаў, падчас атакі жанчына закрыла сабой свайго 4-гадовага сына Марка. Хлопчык атрымаў раненьні, але выжыў. Цяпер ён у лякарні.

Пацярпелі таксама бацькі ейнага мужа Сяргея. Сам ён служыць на лініі фронту.

Your browser doesn’t support HTML5

Пад Кіевам разьвіталіся з маладою маці, якая закрыла сабой сына ад атакі дрона

Уначы 18 траўня Расея атакавала Ўкраіну сотнямі бесьпілётнікаў «Шахед».

Днём раней у Сумскай вобласьці расейскі бесьпілётнік ударыў па маршрутцы. Загінулі 9 чалавек, у тым ліку сям’я: маці, бацька і дачка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ганарымся сваім сынам». Размова з бацькамі і блізкімі загінулага беларускага добраахвотніка Аляксея Аўдзея
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці мае Эўразьвяз «карты», каб ціснуць на Расею? Аналіз Свабоды