Гэта зьвязана зь недахопам месцаў у турмах. Летась пачыналі выпускаць пасьля 40 адсоткаў адбытага тэрміну, гэта закранула больш за 16 тысяч асуджаных, перадае BBC.
Але гэта ня вырашыла праблемы. На сёньня з амаль 90 тысяч месцаў у турмах засталося незанятых крыху больш за тысячу.
За наступныя пяць гадоў у Брытаніі плянуюць пабудаваць яшчэ тры турмы на 14 тысяч месцаў. Тым часам, паводле статыстыкі, зьняволеных у краіне большае на тры тысячы штогод.
Рэформа не закране асуджаных за асабліва цяжкія гвалтоўныя злачынствы і тэрарызм. Тым давядзецца па-ранейшаму сядзець сама меней дзьве траціны тэрміну.
Дадаткова брытанскі ўрад разважае, ці не зрабіць абавязковай хімічную кастрацыю асуджаным за сэксуальныя злачынствы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз патрабуе пакараць вінаватых у сьмерцях палітвязьняў у беларускіх турмах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля сьмерцяў былых палітвязьняў праваабаронца заявіў пра сыстэмныя праблемы з мэдыцынай у турмах