Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага ў сакавіку Інстытутам сацыялёгіі Літоўскага цэнтра сацыяльных навук.
Амаль столькі ж не хацелі б жыць побач з тымі, хто не размаўляе па-літоўску. Лепшае стаўленьне да ўкраінскіх мігрантаў — 10%, горшае да расейскіх — 43%.
Падобныя суадносіны і ў нежаданьні працаваць побач з тымі ці іншымі групамі. Беларусаў у якасьці калег не хацелі б мець 20% літоўцаў. У 2023 годзе такіх было ўсяго 12%.
Паводле сацыёлягаў, на гэтыя лічбы не ўплываюць ані высокі даход, ані дзейнасьць у недзяржаўных арганізацыях, што асацыюецца зь сярэднім клясам.
Яшчэ горш літоўцы ставяцца да мігрантаў зь Сярэдняй Азіі (не хацелі б побач жыць 43%), людзей нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі (45%), мусульманаў (51%) і цыганоў (59%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За год стаўленьне палякаў да беларусаў амаль не зьмянілася — апытаньне49% літоўцаў таксама не хацелі б, каб іх краіна прымала палітычных уцекачоў, а 34% супраць таго, каб даваць прытулак і ўцекачам ад вайны.
Дзьве траціны літоўцаў мяркуюць, што ў Літве ўжо дастаткова мігрантаў і Літва ня можа дапусьціць прыезду новых. Амаль столькі сама лічаць, што мігранты могуць падвысіць узровень злачыннасьці.
З тым, што мігранты ўзбагачаюць культурнае жыцьцё Літвы, згодныя толькі 20% літоўцаў.
Разам з тым, літоўцы пераважна станоўча ставяцца да мераў інтэграцыі мігрантаў у грамадзтва — такіх як адукацыя для дзяцей, курсы літоўскай мовы і падвышэньня кваліфікацыі. 57% літоўцаў лічаць, што дзяржава павінна надаваць інтэграцыі мігрантаў больш увагі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Літвінізм». Хто спрабуе пасварыць беларусаў і літоўцаў. Расьсьледаваньне Свабоды