Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітрук патрабуе абвяржэньня


Георгі Зьмітрук
Георгі Зьмітрук

12 лютага ў судзе Першамайскага раёну Менску адбудзецца паседжаньне ў справе пазову Георгія Зьмітрука да Белдзяржтэлерадыёкампаніі, у прыватнасьці да карэспандэнта Юрыя Пракопава.


Сустаршыня аргкамітэту для стварэньня БХД Георгі Зьмітрук патрабуе абвяржэньня зьвестак, распаўсюджаных у праграме «Панарама тыдня» ад 13 сьнежня 2009 году, а таксама кампэнсацыі маральнай шкоды.

У рэпартажы Юры Пракопаў скарыстаў нібыта інфармацыю з інтэрнэту, спаслаўшыся на ананімныя крыніцы. Паводле гэтых крыніцаў, Зьмітрук нібыта карыстаўся паслугамі прастытутак і своечасова не расплачваўся зь імі.

Георгі Зьмітрук кажа, што БТ зрабіла сюжэт, каб кампрамэтаваць сяброў аргкамітэту БХД.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG