Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ваяр»: Міністар абароны можа быць проста ў адпачынку


Андрэй Раўкоў
Андрэй Раўкоў

Беларускія СМІ зьвярнулі ўвагу на тое, што віншаваньне ваеннаслужачых з Днём дэсантнікаў і сіл спэцыяльных апэрацый падпісаў не міністар абароны Андрэй Раўкоў, а «выканаўца абавязкаў міністра абароны» генэрал-маёр Алег Белаконеў. Журналісты зрабілі выснову, што, магчыма, рыхтуюцца кадравыя перастаноўкі ў ведамстве.

Віншаваньне было апублікавана 31 ліпеня на сайце міністэрства. Раней віншаваньні ваеннаслужачых як з Днём дэсантнікаў, так і зь іншымі святамі, якія тычацца беларускай арміі, падпісваліся кіраўніком Мінабароны.

У выходны дзень не ўдалося высьветліць, чаму так адбылося. Калегі з ваеннага інфармацыйнага агенцтва «Ваяр»выказалі меркаваньне, што міністар можа быць у адпачынку, і тады ягоныя абавязкі ўскладаюцца на першага намесьніка.

На дадзены момант ваеннае ведамства афіцыйна ўзначальвае Андрэй Раўкоў. Ён быў прызначаны на пасаду кіраўніка Міністэрства абароны 27 лістапада 2014 года і зьмяніў на гэтай пасадзе Юрыя Жадобіна. Алег Белаконеў зьяўляецца намесьнікам Андрэя Раўкова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG