Гэтая рэпліка прэмʼер-міністра Канады прагучала пасьля словаў прэзыдэнта ЗША аб тым, што ўступленьне Канады ў склад ЗША будзе «выдатным шлюбам», паведамляе AP.
«Ніколі не кажы ніколі», — адказаў Дональд Трамп Марку Карні.
Нягледзячы на публічнае разыходжаньне ў думках, два лідэры выказалі задавальненьне праведзенай сустрэчай.
Прэмʼер-міністар Канады Марк Карні, чыя Лібэральная партыя перамагла на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах у Канадзе пад лёзунгамі супрацьстаяньня плянам Дональда Трампа што да Канады, назваў сустрэчу «канструктыўнай». Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, паводле яго словаў, чакае, што адносіны з новым лідэрам Канады будуць цеснымі.
Згодна з заявамі абодвух бакоў, Дональд Трамп і Марк Карні абмеркавалі сытуацыю ў сьвеце, у тым ліку расейскае ўварваньне ва Ўкраіну і адносіны з Іранам, а таксама гандлёвыя адносіны паміж дзьвюма краінамі, якія моцна ўскладніліся пасьля ўвядзеньня амэрыканскіх імпартных мытаў на значную частку канадзкага экспарту ў ЗША і канадзкіх мытаў у адказ на амэрыканскі імпарт. Ніякіх дамоўленасьцяў у гэтай галіне не было дасягнута, але пасьля перамоваў прэмʼер-міністар Канады абʼявіў аб гатоўнасьці да перамоваў аб скасаваньні мытаў і аб новым гандлёвым пагадненьні паміж двума найбуйнейшымі партнэрамі.
Форум