Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ўручыла мэдалі некалькім дзеячам беларускай эміграцыі

абноўлена

Сьвятлана Ціханоўская і Натальля Гардзіенка на ўручэньні мэдаля Францішка Скарыны
Сьвятлана Ціханоўская і Натальля Гардзіенка на ўручэньні мэдаля Францішка Скарыны

Адразу некалькі чалавек атрымалі ўзнагароды за ўнёсак у гістарычныя дасьледаваньні.

У Вашынгтоне беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ўручыла мэдалі Францішка Скарыны вядомай дасьледніцы беларускай эміграцыі Натальлі Гардзіенцы і іншым амэрыканскім беларусам.

Натальля Гардзіенка ў сваіх сацыяльных сетках адзначыла, што мэдалём Скарыны ўганараваны таксама дасьледнік Лявон Юрэвіч і некалькі іншых беларусаў Амэрыкі.

Натальля Гардзінка — дасьледніца гісторыі эміграцыі, сябра ўправы Беларускага Інстытуту навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку. Аўтарка і ўкладальніца шэрагу кніг пра гісторыю беларускай эміграцыі. Лявон Юрэвіч — архівіст, дасьледнік эміграцыі. Летась у беластоцкім выдавецтве «Камунікат» выйшла ілюстраванае выданьне, складзенае імі — «Кніга могілак. Беларускія пахаваньні ў сьвеце».

Матэрыялы двое вядомых беларускіх навукоўцаў зьбіралі з дапамогай іншых людзей каля 30 гадоў. Яны аб’езьдзілі могілкі суродзічаў у Аўстраліі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Італіі, Францыі, ЗША, Канадзе і іншых краінах. Гэта першы альбом-даведнік пра пахаваньні беларусаў за мяжой. У выданьні некалькі дзясяткаў фатаздымкаў.

Хто яшчэ ўзнагароджаны

Мэдаль «За плённую працу на карысьць Беларусі» атрымалі:

  • Алеся Кіпель — беларуска-амэрыканская грамадзкая дзяячка, юрыстка — за шчырую адданасьць беларускай справе, прамоцыю ідэй вольнай і незалежнай Беларусі ў ЗША;
  • Алеся Сёмуха-Грынберг — беларуская грамадзкая дзяячка, спонсарка шматлікіх гуманітарных і культурніцкіх праектаў — за крэатыўную дзейнасьць па захаваньні і прамоцыі беларускай мовы і літаратуры ў ЗША і ў Беларусі;
  • Ірына Красоўская — грамадзкая дзяячка, праваабаронца — за шматгадовую праваабарончую дзейнасьць і асабісты ўнёсак у ліквідацыю зьнікненьняў людзей у Беларусі і ва ўсім сьвеце.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG