Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усяго 8 адсоткаў. За 10 гадоў школьнікаў, якія вучацца па-беларуску, паменела на траціну


На ўроку беларускай мовы. Ілюстрацыйнае фота
На ўроку беларускай мовы. Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць навучэнцаў дзённых установаў агульнай сярэдняй адукацыі, якія вучацца на беларускай мове, працягвае зьніжацца, на расейскай — расьці.

Гэта вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.

У цэлым у краіне колькасьць школьнікаў, якія вучацца па-беларуску, зьменшылася на 34,4% (з 135.523 на канец 2014-га да 88.885 на канец 2024-га), на расейскай — вырасла на 22,6% (з 808.293 да 991.274).

Такім чынам, па-беларуску сёньня вучыцца ўсяго 8 адсоткаў беларускіх школьнікаў. Для параўнаньня, у 2017 годзе гэтыя лічба была 13%.

Сытуацыя ў рэгіёнах

Берасьцейская вобласьць: на беларускай мове — спад на 30,7 працэнта (з 32.425 да 22.479), на расейскай — рост на 17,9 працэнта (з 126.400 да 149.018);

Віцебская вобласьць: −59,1% (з 13.112 да 5.366) і +14% (з 96.173 да 109.639) адпаведна;

Гомельская вобласьць: −37,2% (з 18.567 да 11.669) і +17,7% (з 128.468 да 151.158);

Горадзенская вобласьць: −43,2% (з 18.200 да 10.341) і +22,8% (з 89.146 да 109.509);

Менская вобласьць: −24,4% (з 35.811 да 27.074) і +34,4% (з 104.433 да 140.372);

Магілёўская вобласьць: −43,7% (з 13.468 да 7.588) і 13,3% (з 94.724 да 107.366);

Менск: +10,9% (з 3.940 да 4.368) і +32,7% (з 168.949 да 224.212).

  • 14 траўня 1995 году ў Беларусі з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі прайшоў рэфэрэндум, які запусьціў працэс русыфікацыі ў Беларусі, надаўшы расейскай мове статус дзяржаўнай.
  • Разьвіцьцё беларускай мовы і культуры дзесяцігодзьдзямі было прэрагатывай грамадзкіх ініцыятываў, арганізацыяў, актыўных людзей.
  • Пасьля сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году рэжым Лукашэнкі разгарнуў маштабныя рэпрэсіі, у выніку якіх зьліквідавана мноства арганізацыяў і ініцыятываў, якія разьвівалі беларускую культуру, у тым ліку Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтар, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, шэраг прыватных выдавецтваў.
  • Паводле перапісу насельніцтва, колькасьць беларусаў, якія лічаць сваёй роднай мовай беларускую, зьнізілася з 85,6% у 1999 годзе да 61,2% у 2019-м.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG