Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы запусьціла працэс стварэньня спэцтрыбуналу па злачынстве агрэсіі Расеі супраць Украіны


Антырасейская дэманстрацыя ў Гаазе, Нідэрлянды
Антырасейская дэманстрацыя ў Гаазе, Нідэрлянды

Але пракурор трыбунау пачне працаваць не раней за канец 2025 году.

Адпаведнае рашэньне прынятае на паседжаньні Камітэту міністраў Рады Эўропы ў сераду, 14 траўня, пра што паведаміла прэс-служба міжнароднай арганізацыі.

Удзельнікам паседжаньня перадалі ліст прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага з просьбай стварыць спэцтрыбунал. Генэральнаму сакратару Рады Эўропы Алену Бэрсэ даручылі ўзначаліць працэс стварэньня трыбуналу, гаворыцца ў паведамленьні Рады Эўропы.

4 лютага Бэрсэ заявіў, што спэцтрыбунал будзе заснаваны ў рамках Рады Эўропы на аснове двухбаковай дамовы, падпісанай з Украінай у Львове на пачатку траўня.

У пачатку лютага гэтага году краіны-ўдзельніцы кааліцыі па пакараньні за злачынства агрэсіі ўзгаднілі правілы, паводле якіх будзе працаваць будучы спэцыяльны трыбунал па злачынстве агрэсіі.

У асноўную групу па яго стварэньні ўваходзіць 41 дзяржава, Эўракамісія, Эўрапейская зьнешнепалітычная служба і Рада Эўропы.

Чакаецца, што пракурор трыбунала прыступіць да сваіх абавязкаў у канцы гэтага ці на пачатку наступнага году. Першыя справы, якія будзе разглядаць трыбунал, перадасьць пракурору Міжнародны цэнтар па перасьледзе злачынства агрэсіі супраць Украіны (ІСРА), які пачаў сваю працу ў ліпені 2023 году на базе Агенцтва ЭЗ у пытаньнях крымінальнай юстыцыі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG