Дата дня
17 траўня 1845 году нарадзіўся Мiкалай Нiкiфароўскi, этнограф і фальклярыст. Нарадзіўся пад Суражам у сям'і панамара мясцовай царквы. Стварыў сэрыю нарысаў пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі». Дасьледаваў прыкметы, павер'і, песенную спадчыну, звычаі, мэдыцынскія і вэтэрынарныя практыкі беларускага народу.
Таксама ў гэты дзень
1557 — Аўгустоў атрымаў ад Жыгімонта ІІ Аўгуста магдэбурскае права.
1838 — ураджэнец Беларусі Ігнат Дамейка ўпершыню ступіў на чылійскую зямлю. Там ён стаў навукоўцам з сусьветным імем і нацыянальным героем Чылі.
1919 — у Расеі абвясьцілі нацыяналізацыю царкоўнай і манастырскай маёмасьці.
1920 — каля Дукоры ва ўрочышчы Пушча польскія вайскоўцы расстралялі 11 чальцоў бальшавіцкага партызанскага атраду, 30 партызан былі зьняволеныя ў турме, дзе пяцёра зь іх загінулі.
1933 — у нацысцкай Нямеччыне забаранілі страйкі.
1960 — у Менску ў новым будынку пачаў працаваць літаратурны музэй Янкі Купалы.
1985 — апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб мерах па пераадоленьні п’янства і алькагалізму», якой распачалася антыалькагольная кампанія ў СССР.
1990 — Сусьветная арганізацыя здароўя прыбрала гомасэксуальнасьць са сьпісу псыхічных захворваньняў. 17 траўня — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.
1995 — заснаваная Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь.
У гэты дзень нарадзіліся
1681 — Ян Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1819 — Станiслаў Манюшка, кампазытар.
1940 — Мікалай Ігнатовіч, першы генэральны пракурор незалежнай Беларусі.
1950 — Валерыя Навадворская, ураджэнка Баранавічаў, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, журналістка, заснавальніца і старшыня лібэральнай партыі «Дэмакратычны саюз».
1952 — Анатоль Красоўскі, беларускі бізнэсовец, 16 верасьня 1999 году разам зь Віктарам Ганчаром быў выкрадзены, ягонага цела не знайшлі. Паводле паказаньняў Юрыя Гараўскага, былога байца спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР) унутраных войскаў МУС Беларусі, Красоўскі разам з Ганчаром быў забіты байцамі гэтага падразьдзяленьня.
1970 — Анжаліка Агурбаш, беларуская сьпявачка, акторка, тэлевядучая.
У памяці
1510 — Сандра Батычэльлі, італьянскі мастак.
1931 — памёр мітрапаліт Менскі і Беларускі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мэльхісэдэк (ад нараджэньня Міхаіл Паеўскі).
1934 — Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст (расстраляны НКВД).
1934 — Алесь Салагуб, беларускі паэт, публіцыст (расстраляны НКВД).
1934 — расстраляны НКВД Андрэй Капуцкі, заходнебеларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, літаратар, ахвяра сталінізму.
1999 — Міхась Біч, гісторык.
2014 — Зьміцер Сідаровіч, музыка, фальклярыст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
2018 — Рычард Пайпс, амэрыканскі гісторык, філёзаф.
2020 — Юры Зісер, прадпрымальнік, стваральнік парталу TUT.BY.
2021 — Станіслаў Гусак, палітычны і грамадзкі дзеяч, намесьнік старшыні АГП, чалец Ценевага кабінэту Апазыцыі БНФ у ВС-12, аўтар канцэпцыі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару (1993).
2023 — на працоўным месцы арыштавалі Алену Анісім, мовазнаўцу, старшыню ТБМ, былую дэпутатку палаты прадстаўнікоў. Яна правядзе ў арышце 12 дзён і за гэты час будзе звольненая з працы ў Акадэмію навук.