Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладальніка гродзенскай этнакрамы „Цудоўня“ прыгаварылі да абмежаваньня волі


Андрэй Несьцяровіч, архіўнае фота
Андрэй Несьцяровіч, архіўнае фота

Гэта працяг ціску ўладаў на крамы і ўстановы беларускага нацыянальнга кірунку.

Уладальнік горадзенскай этнакрамы „Цудоўня“ Андрэй Несьцяровіч асуджаны на адзін год абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе рэгіянальны партал hrodna.life.

Несьцяровіча затрымалі 6 лютага 2025 году. Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за падзеі, зьвязаныя з пратэстамі 2020 году.

Да суду мужчына знаходзіўся ў СІЗА. Яго прызналі палітвязьнем.

У 2023 годзе Несьцяровіча судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, што зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або прапагандуе такую дзейнасьць).

Горадзенская этнакрамa „Цудоўня“ заснаваная ў 2015 годзе. Пасьля выбараў 2020 году краму аштрафавалі і пазбавілі памяшканьня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG