Дата дня
20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). Першую беларускамоўную перадачу падрыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.
Таксама ў гэты дзень
1742 — Чалюскін дасягае паўночнага пункту Эўразіі. Сямён Чалюскін, расейскі марак-штурман дасягае мысу, які пазьней будзе названы мысам Чалюскіна. Штурман ішоў да гэтай кропкі на аленях і сабаках больш за 6 тысячаў кілямэтраў. Пасьля ягоны шлях паўтарылі савецкія палярнікі, якіх назвалі чалюскінцамі, а ўжо іхнае імя прысвоілі аднаму зь менскіх паркаў — парку Чалюскінцаў.
1902 — Куба здабыла незалежнасьць ад Гішпаніі.
1962 — пачаў курсаваць гомельскі тралейбус.
1983 — упершыню апублікавалі інфармацыю пра вірус імунадэфіцыту чалавека. Артыкул у часопісе Science падрыхтавалі Робэрт Гало і Люк Мантанье.
1986 — напад „афганцаў“ на „Гуканьне вясны“ ў Траецкім прадмесьці ў Менску.
2002 — Усходні Тымор здабыў незалежнасьць ад Інданэзіі.
2019 — Інаўгурацыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
У гэты дзень нарадзіліся
1884 — Канстанцін Алексютовіч, харэограф, балетмайстар.
1889 — Генрых Грыгоніс, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.
1902 — Язэп Пушча, паэт, вязень ГУЛАГу.
1923 — Васіль Ракашэвіч, удзельнік антысавецкага падпольля.
1944 — Джо Кокер, ангельскі сьпявак.
1946 — Шэр, амэрыканская акторка і сьпявачка.
1962 — Аляксандар Дзядзюшка, беларускі і расейскі актор тэатру і кіно.
1985 — Ганна Ўланава, літаратарка, сьпявачка, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.
У памяці
1506 — Хрыстафор Калюмб, першаадкрывальнік Амэрыкі.
1918 — Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, перакладчык, мастак і палітык.
1965 — Антон Жэбрак, генэтык і сэлекцыянэр, прэзыдэнт АН Беларусі.
2006 — Уладзімер Плешчанка, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
2009 — Алег Янкоўскі, расейскі актор беларускага паходжаньня.