Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубракоў заявіў, што летась у Расеі затрымалі 964 чалавекі, якіх шукаў МУС Беларусі


Іван Кубракоў, архіўнае фота
Іван Кубракоў, архіўнае фота

Заява кіраўніка МУС Беларусі Івана Кубракова прагучала на пасяджэньні калегіі міністэрстваў унутраных спраў так званай Саюзнай дзяржавы ў Магілёве.

У Беларусі ж, па словах міністра Кубракова затрымалі 185 чалавек, якіх абвясьцілі ў вышук у Расеі, піша БелТА. Якая колькасьць палітычна матываваных спраў у гэтых затрыманьнях з абодвух бакоў, невядома.

Таксама Іван Кубракоў заявіў, быццам бы сумеснымі намаганьнямі ў 2023-2024 гадах былі нібыта папярэджаныя чатыры тэракты, якія былі скіраваныя супраць «службовых асоб і аб’ектаў крытычнай інфраструктуры Беларусі і Расеі».

Ён дадаў, МУС Беларусі і Расеі супрацоўнічалі ў аналізе зьвестак пра асоб, якія маюць дачыненьне да незаконнага абароту наркотыкаў.

Міністар унутраных спраў Расеі Ўладзімір Калакольцаў сказаў, што за 2024 год і першы квартал сёлета колькасьць супрацьпраўных дзеяньняў у дачыненьні да расейцаў у Беларусі скарацілася на 10 працэнтаў. У Расеі колькасьць злачынстваў, дзе пацярпелымі сталі беларусы, за аналягічны пэрыяд зьменшылася амаль на 2 працэнты. Лічбы ён не назваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG