«Октябрятами» ў часы СССР былі школьнікі малодшых клясаў.
Вучняў сярэдняй школе № 6 Рэчыцы вывелі на парад у форме, якая нагадвае вайсковую.
Акцыя да Дня перамогі з удзелам школьнікаў Рэчыцы. Фота рэчыцкай СШ № 6
Дзеці павінны былі па-вайсковаму ісьці маршам, паказваць свае ўменьні і навыкі зь мілітарысцкім адценьнем.
У некаторых школах атрады называлі адпаведна роду войскаў. Напрыклад, у рэчыцкай сярэдняй школе № 2 гэта былі «артылерысты», піша рэгіянальнае выданьне «Флагшток».
Акцыя да Дня перамогі з удзелам школьнікаў Рэчыцы. Фота рэчыцкай СШ № 6
Такія дзіцячыя парады ў Беларусі праводзяць зь мінулага году, гэтая практыка прыйшла з Расеі, дзе такое даўно стала распаўсюджанай зьявай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія вайскоўцы з Мар’інай Горкі ўзялі ўдзел у парадзе ў Маскве 9 траўня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У расейскіх гарадах падчас правядзеньня парадаў адключаюць мабільны інтэрнэт