Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася першае фота Юрася Зянковіча па вызваленьні з турмы


Юрась Зянковіч (справа) на першым здымку па вызваленьні з турмы
Юрась Зянковіч (справа) на першым здымку па вызваленьні з турмы

У прэс-службе Лукашэнкі заявілі, што вызваленьне адбылося на просьбу адміністрацыі амэрыканскага прэзыдэнта Трампа.

Юрась Зянковіч 30 красавіка быў вызвалены з турмы ў Беларусі. Ягоны здымак, зроблены ў амэрыканскай амбасадзе ў Вільні, зьявіўся ў сеціве на старонцы амэрыканскай журналісткі і адвакаткі Грэты ван Сутэрэн.

«На просьбу адміністрацыі прэзыдэнта ЗША грамадзянін Злучаных Штатаў Амэрыкі Зянковіч Юры Леанідавіч быў вызвалены», — заявіла 1 траўня прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант.

Пра вызваленьне прыгаворанага ў 2022 годзе да 11 гадоў пазбаўленьня волі па палітычна матываванай «справе змоўнікаў» беларуска-амэрыканскага адваката стала вядома ўвечары 30 красавіка. Пасьля першага прысуду Зянковічу яшчэ павялічвалі тэрмін, аднак у студзені зьнялі ў прапагандысцкім фільме.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG