Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Люксэмбург выдаткаваў 250 000 эўра на дапамогу беларускім палітвязьням


Сьвятлана Ціханоўская і Ксаўе Бэтэль
Сьвятлана Ціханоўская і Ксаўе Бэтэль

Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных справаў Люксэмбургу Ксаўе Бэтэлем. У час сустрэчы абмяркоўваліся шляхі падтрымкі беларускага народу, эўрапейская інтэграцыя і адказнасьць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы.

Ксаўе Бэтэль сказаў, што Люксэмбург далучаецца да міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітвязьням і ўжо выдзеліў 250 000 эўра для лячэньня і рэабілітацыі палітвязьняў і рэпрэсаваных, паведамляе канал Сьвятланы Ціханоўскай.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі:

  • шляхі і спосабы вызваленьня беларускіх палітвязьняў;
  • легалізацыю беларусаў у Люксэмбургу;
  • уплыў на беларускія рэаліі прынятых раней «Люксэмбурскіх рашэньняў» і далейшую сумесную працу;
  • магчымасьць прызначэньня спэцпасланьніка па Беларусі.

Ціханоўская пракамэнтавала сустрэчу:

«Гэта моцны сыгнал падтрымкі для беларускага народу. Мы дзякуем Люксэмбургу за прынцыповую пазыцыю, падтрымку на пляцоўках Рады Эўропы і ААН. Унёсак у Міжнародны гуманітарны фонд дапаможа аднавіцца тым, хто прайшоў праз турмы, катаваньні і перасьлед. Я заклікаю Люксэмбург не спыняцца на гэтым — і далей уздымаць пытаньні, датычныя Беларусі, на міжнародных пляцоўках. У прыватнасьці, дапамагаць шукаць шляхі і спосабы вызваленьня палітвязьняў».

На старонцы Бэтэля інфармацыі пра сустрэчу зь Ціханоўскай на момант публікацыі не зьявілася.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG