Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў пра тое, што трынаццаць беларускіх атлетаў атрымалі дазвол на рыхтаваньне да зімовай Алімпіяды, якая пройдзе ў Італіі.
У НАК назвалі імёны спартоўцаў, якія стартуюць у адборы.
Шорт-трэк: Мікіта Мігдалёў і Яна Дамброўская.
Фігурнае коўзаньне: Вікторыя Пласконная і Ўладзіслаў Сыцік (танцы на лёдзе); Вікторыя Сафонава, Анастасія Сідарэнка, Васіль Барахоўскі і Яўген Пузанаў (адзіночнае коўзаньне).
Канькабежны спорт: Ягор Дамарацкі, Яўген Болгаў, Віктар Рудэнка, Марына Зуева і Кацярына Гагіева.
Алімпійскія гульні ў Італіі (Картына д’Ампэца) пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 году.
Раней Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў міжнародным фэдэрацыям спорту самастойна прымаць рашэньне пра допуск ці нядопуск беларускіх і расейскіх атлетаў да спаборніцтваў пад сваёй эгідай. Шэраг міжнародных арганізацый тады дазволіў атлетам з гэтых краінаў удзел, але на ўмовах нэўтралітэту — гэта значыць, без выкарыстаньня дзяржаўнай сымболікі і ўсякага пазначэньня краіны паходжаньня.
Форум