Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні перанесьлі судовы працэс, бо фігурант прыйшоў у турэмнай робе. ФОТА


Актывісты Мікалай Салянік і Анатоль Мышкевіч, фота Вадзіма Саранчукова
Актывісты Мікалай Салянік і Анатоль Мышкевіч, фота Вадзіма Саранчукова

Суд над горадзенскім актывістам Мікалаем Салянікам 22 лістапада перанесьлі, бо падсудны прыйшоў у турэмнай робе.

Старшыню гарадзенскай абласной арганізацыі АГП меліся судзіць за тое, што ён 7 лістапада выйшаў у цэнтар Горадні з плякатам «Далоў самадзяржаўе».

Падчас акцыі яго зь іншым актывістам АГП Аляксандрам Лаўрэнцьевым затрымала міліцыя. Мікалай Салянік, які мае інваліднасьць з прычыны хворага сэрца, пасьля затрыманьня трапіў у шпіталь.

Раней за гэтую ж акцыю аштрафавалі Лаўрэнцьева на 735 рублёў (30 базавых).

Наступнае паседжаньне суду над Салянікам прызначылі на 26 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG