Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне стралялі ў грамадзкага дзеяча і валянтэра Сяргея Сьцярненку

абноўлена

Сяргей Сьцярненка
Сяргей Сьцярненка

Гэта ўжо ня першы замах на дзеяча.

У чацвер, 1 траўня, на вядомага ўкраінскага грамадзкага актывіста і валянтэра Сяргея Сьцярненку ўчынілі напад. Ён атрымаў траўму, пра што паведаміў сам на сваёй старонцы ў Telegram.

Валянтэр не ўдакладніў, дзе менавіта адбыўся напад. У выніку ён атрымаў траўмы.

«На мяне напалі. Паранены», — напісаў Сяргей Сьцярненка.

Пазьней ён напісаў, што пагрозы яго жыцьцю няма, а страляла ў яго жанчына. Нападніцу ўжо затрымала СБУ.

Пасьля нападу Сьцярненка перанёс апэрацыю.

«Куля прайшла навылёт. Нічога важнага не зачапіла», — сказаў ён.

У 2018 годзе на Сьцярненку тройчы нападалі ў ягонай роднай Адэсе. У час апошняга нападу, які адбыўся 24 траўня 2018 году, ён сьмяротна параніў нажом аднаго з нападнікаў, Івана Кузьняцова. Другі нападнік, Аляксандар Ісайкул, уцёк зь месца здарэньня, а затым пакінуў Украіну.

Грамадзкі дзяяч сьцьвярджае, што дзейнічаў у межах самаабароны. Ён быў паранены пры нападзе. У сьнежні 2023 году суд закрыў справу аб самаабароне, бо абвінавачваньне ня здолела давесьці, што ён дзейнічаў наўмысна.

Сьцярненка зьвязаў той напад з сваёй дзейнасьцю і пратэстамі супраць забудовы ў Адэсе.

У чэрвені летась адбыўся суд над выканаўцам другога нападу, які ў траўні 2018 году стрэліў Сяргею Сьцярненку ў патыліцу з адлегласьці двух мэтраў. Тады валянтэр сам дагнаў яго, асабіста затрымаў і перадаў паліцыі. Суд прызнаў Абзала Баймукашава вінаватым і прыгаварыў яго да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG